Ядзерная фізыка
Я́дзерная фі́зыка — разьдзел фізыкі, які вывучае атамныя ядры, іх структуру, уласьцівасьці і пераўтварэньні.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Задачы, які ўзнікаюць ў ядзернай фізіцы — гэта тыповы прыклад задач некалькіх целаў. Ядра складаюцца з нуклонаў (пратонаў і нэўтронаў), і ў тыповых ядрах месцяцца дзясяткі и сотні нуклонаў.
Гісторыя
рэдагавацьПачаткам разьвіцьця ядзернай фізыкі можна лічыць адкрыцьцё новага тыпу выпраменьваньня — радыяактыўнасьці — Антуанам Анры Бэкерэлем у 1896 годзе, які атрымаў за гэта Нобэлеўскую прэмію. Эрнэста Рэзэрфорда адкрыў альфа- ды бэта-распад, а ягоны экспэрымэнт па рассейваньні альфа-часьцінак на ядрах прывёў да перавароту ў разуменьні будовы ядра. Першыя дасьледчыкі не маглі ведаць пра небясьпеку з боку іянізавальнага выпраменьваньня, у выніку чаго некаторыя зь іх сталі ахвярамі прамянёвай хваробы. Ад 1920-х гадоў пачала разьвівацца ядзерная бясьпека — разьдзел ядзернай інжынэрыі, які прысьвечаны вывучэньню мэтадаў ды тэхнік абароны чалавека ад шкоднага ўплыву іянізавальнага выпраменьваньня. Адным з разьдзелаў ядзернай інжынерыі зьяўляецца ядзерная хімія, якая вывучае радыёактыўныя рэчывы ды ядзерныя матэрыялы. Тыпы іянізавальных выпраменьваньняў атрымалі свае назвы ў парадку адкрыцьця. У 1932 годзе Джэймз Чадўік упершыню выявіў неўтрон. Дзяленьне ядра было адкрыта ў 1939 годзе Фрыцам Штрасманам ды Ота Ганам, апошні зь якіх у 1944 годзе атрымаў за гэта Нобэлеўскую прэмію. У 1942 годзе упершыню пабудаваны дасьледчыцкі ядзерны рэактар. У 1951 годзе атамная энэргія пачала выкарыстоўвацца для сілкаваньня спажывецкіх патрэб. На сёньняшні дзень у сьвеце працуе некалькі соцень ядзерных рэактараў, таму зьявілася праблема радыёактыўных адыходаў. У сьвеце абмежаваныя запасы урану, які зьяўляецца галоўным відам паліва для ядзерных рэактараў.
Вонкавыя спасылкi
рэдагаваць- Кафедра ядзернай фізікі — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Гэта — накід артыкула пра ядзерную ці атамную фізыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |