Эрнэст Рэзэрфорд
Эрнэ́ст Рэ́зэрфорд (па-ангельску: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871, Спрынг Грув, Новая Зэляндыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж, Ангельшчына) — брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня. Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі, стварыў плянэтарную мадэль атама. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году.
Раньнія гадыРэдагаваць
Рэзэрфорд нарадзіўся ў невялічкім новазэляндзкім мястэчку Спрынг Грув (па-ангельску: Spring Grove), які месьціцца каля іншага мястэчка Нэльсан. Бацька — Джэймз Рэзэрфорд, маці — Марта Томсан. Эрнэст быў чацьвёртым дзіцяці ў сям’і з дванаццаці. Выдатна скончыў каледж у Нэльсане, атрымаўшы 580 балаў з 600 магчымых і прэмію ў 50 фунтаў дзеля працягу навучаньня ў Кэнтэрбэрыйскім каледжы ў Крайстчэрч.[8]
Ягоная магістарская праца, што была напісана ў 1892 годзе, тычылася выяўленьня высокачастасных радыёхваляў, існаваньне якіх было даказана ў 1888 годзе нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам[9].
У 1895 годзе, пасьля атрыманьня ступені бакаляўра прыродазнаўчых навук і двух гадоў дасьледаваньняў у вобласьці электрычнасьці, Рэзэрфорд накіраваўся ў Ангельшчыну дзеля далейшага навучаньня ў Кавэндыскай лябараторыі Кембрыдзкага ўнівэрсытэта пад кіраўніцтвам Джозэфа Дж. Томсана[10].
Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць
У 1898 годзе Рэзэрфорд дапамагаў Р. Оўэнсу праводзіць дасьледаваньні тору з дапамогай электраскопу. Газ, які выдзяляе радыёактыўны тор, Рэзэрфорд назваў «эманацыяй тору»[11].. Эрнэст зрабіў адкрыцьцё альфа- й бэта-выпраменьваньняў, адзін з ізатопаў радона й мноства іншых ізатопаў. Растлумачыў на выснове ўласьцівасьцяў радону радыяактыўнасьць тору, адкрыў і растлумачыў радыяактыўнае пераўтварэньне хімічных элемэнтаў, стварыў тэорыю радыяактыўнага распаду, рашчапіў атам азоту, выявіў існаваньне пратону.
Даказаў, што альфа-часьцінка — ядро геля. Паставіўшы экспэрымэнт па расьсейваньню альфа-часьцінак на мэталічнай фальзе, вывеў формулу Рэзэрфорда. Зрабіў выснову, што ў атаме існуе масіўнае ядро. Стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама. Першым адкрыў стварэньне новых хімічных элемэнтаў пры распадзе цяжкіх хімічных радыяактыўных элемэнтаў.[12]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д Ernest Rutherford
- ^ а б в г Lundy D. R. Ernest Rutherford, 1st and last Baron Rutherford of Nelson // The Peerage (анг.)
- ^ 1st Baron Rutherford of Nelson Rutherford Ernest // KNAW Past Members (анг.)
- ^ Капица П. Л. Резерфорд Эрнест // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 21 : Проба — Ременсы. — С. 582.
- ^ http://www.westminster-abbey.org/our-history/famous-people?collection=wma-people&query=ernest+rutherford
- ^ а б в г Earnest Rutherford
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Рук Н. С. Біяграфія Эрнэста Ратэрфорда (рас.)
- ^ РЕЗЕРФОРД (Rutherford), Эрнест (рас.)
- ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 97.
- ^ Резерфорд Э. Сорок лет развития физики // Рэзэрфорд - навуковец і настаўнік = Резерфорд - ученый и учитель. — Москва: "Наука", 1973. — С. 7.
- ^ Д. Данин Резерфорд. — Молодая гвардия, 1966. — 624 с. — (Жизнь замечательных людей). — 90 000 ас.