Ўэйн Грэцкі

канадзкі хакеіст, трэнэр

Ўэйн Ду́глас Грэ́цкі (па-ангельску: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брэнтфард, Антарыё, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік. Адзін з самых вядомых спартоўцаў XX стагодзьдзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клюб «Эдмантан Ойлерз», зь якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самому каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сэзону). Быў у ліку 5 спартоўцаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкувэры. Увайшоў у сымбалічную зборную стагодзьдзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай.

Ўэйн Грэцкі
Рост 183 см
Вага 83 кг
Пазыцыя цэнтравы
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства Канада Канада
Дата нараджэньня 21 студзеня 1961 (63 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Канады Брэнтфард, Антарыё
Выступаў за СХА
 Індыянапаліс Рэйсэрз
 Эдмантан Ойлерз
НХЛ
 Эдмантан Ойлерз
 Лос-Анджэлес Кінгс
 Сэнт-Луіс Блюз
 Нью-Ёрк Рэйнджэрз
Нацыянальная зборная Канада Канада
Гульнявая кар’ера 1978—1999
Заля славы — 1999
Вэб-старонка www.gretzky.com