9 сьнежня
дата
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
9 сьне́жня — 344-ы дзень году (343-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 23 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 656 — у бітве вярблюдаў каліф Алі ібн Абі Таліб перамагае апазыцыю на чале з удавой прафета Аішай
- 1687 — у якасьці падзякі за вызваленьне ад асманскага гнёту вугорцы прызначаюць Габсбурга Ёзэфа I каралём
- 1884 — у Чыкага запатэнтавалі першыя ролікавыя канькі
- 1903 — у Нарвэгіі адхілены праект закону аб наданьні жанчынам выбарчага права
- 1905 — у Францыі прыняты закон аб аддзяленьні царквы ад дзяржавы
- 1917 — брытанскія войскі занялі Ерусалім
- 1920 — беспартыйны Міхаэль Гайніш становіцца прэзыдэнтам Аўстрыі
- 1931 — пачатак Другой гішпанскай рэспублікі
- 1948 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю пра папярэджваньне злачынства генацыду і пакараньня за яго
- 1966 — Барбадас далучаецца да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
- 1968 — у Сан-Францыска на прафэсійнай канфэрэнцыі Дуглас Энгельбарт упершыню публічна прадэманстраваў вынайдзеныя ім ці ў ягонай лябараторыі кампутарную мыш і гіпэртэкст
- 1971 — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты далучаюцца да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
- 1976 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэю народнага архітэктуры і побыту
- 1981 — у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу
- 1990 — Лех Валэнса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы
Нараджэньні
рэдагаваць- 1608 — Джон Мілтан, ангельскі паэт
- 1842 — Пётар Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар
- 1856 — Эрнст Брэнэр, швайцарскі палітык
- 1857 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца
- 1891 — Максім Багдановіч, беларускі паэт
- 1893 — Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт
- 1916 — Керк Дуглас, амэрыканскі актор
- 1920 — Карла Адэльё Чампі, прэзыдэнт Італіі
- 1946 — Соня Гандзі, індыйскі палітык
- 1953 — Джон Малкавіч, амэрыканскі актор тэатру і кіно, прадусар і рэжысэр
- 1960 — Ігар Пракаповіч, беларускі паэт і ляўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2020)
- 1963 — Сяргей Краўчанка, беларускі рок-музыкант («Бонда», ULIS)
- 1964 — Пауль Ляндэрс, нямецкі музыкант
- 1971 — Джэф Бэраў, брытанскі музыкальны прадусар і інструмэнталіст (Portishead)
- 1972 — Сайман Гэльбэрг, амэрыканскі актор (The Big Bang Theory)
- 1979 — Георгі Калдун, беларускі сьпявак, тэлевядучы
Сьмерці
рэдагаваць- 1048 — Аль-Біруні, пэрсыдзкі вучоны, астраном
- 1268 — Войшалк, вялікі князь літоўскі
- 1437 — Жыгімонт Люксэмбурскі, імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1565 — Піюс IV, папа рымскі
- 1790 — Тамаш Ігнацы Зянковіч, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп
- 1904 — Аляксандар Пыпін, расейскі гісторык
- 1928 — Пётар Пятровіч Ізвольскі, расейскі дзяржаўны дзеяч
- 1941 — Дзьмітры Меражкоўскі, расейскі літаратар
- 1971:
- Ральф Банч, амэрыканскі дыплямат і праваабаронца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- Сяргей Канёнкаў, савецкі расейскі скульптар, мастак
- 1974 — Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец
- 1991 — Гжэгаж Каласоўскі, пастыр нясьвіскай каталіцкай парафіі Божага цела, ганаровы грамадзянін Нясьвіжу
- 2004 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр
- 2005:
- Гельмут Сакоўскі, нямецкі пісьменьнік
- Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 2007 — Ірмгарда Карвацкая, нямецкая палітычная дзяячка
- 2020 — Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Беларусі
Сьвяты
рэдагаваць- Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй
- Дзень археоляга
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць9 сьнежня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў