Сяргей Войчанка

беларускі маляр, дызайнэр

Сярге́й Во́йчанка (15 лістапада 1955 — 9 сьнежня 2004) — беларускі мастак і дызайнэр, які працаваў разам з Уладзімерам Цэсьлерам, вядомы сваімі дасьціпнымі рэклямнымі постэрамі й плякатамі на сацыяльныя тэмы.

Сяргей Валянцінавіч Войчанка
Дата нараджэньня 15 лістапада 1955(1955-11-15)
Месца нараджэньня Марыюпаль, Украінская ССР
Дата сьмерці 9 сьнежня 2004(2004-12-09) (49 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак постэры, плякаты
Сябра ў Беларускі саюз дызайнэраў[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Сяргей Войчанка нарадзіўся ва Ўкраіне, у Марыюпалі ў сям’і марака. Сям’я пераехала ў Менск (дзе жылі іх родныя), калі яму было чатыры гады. Усе родзічы па маці паходзілі зь Беларусі.

У 1969 годзе перайшоў у менскую мастацкую школу на аддзяленьне скульптуры. Навучаньне моцна паўплывала на станаўленьне Войчанкі як мастака — у школе сфармаваўся ягоны густ у мастацтве, архітэктуры, кіно, музыцы.

У 1974 годзе ён скончыў мастацкую школу, а ў 1975 годзе паступіў на факультэт дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (БДТМІ) (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў), дзе і спаткаў свайго будучага партнэра Ўладзімер Цэсьлера (працуюць разам з 1978 году). У 1984 годзе абараніў дыплём сэрыяй плякатаў «Гісторыя Менску», у тым жа годзе за гэтую сэрыю плякатаў атрымаў сваю першую ўзнагароду.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар плякатаў «Нержавеющий Сталин», «1939, начало войны в Польше», «Карл Маркс 1990-х», «Афганистан», «Good morning, Belarus!», «От международного года мира — к миру без войн и оружия», «Война несет людям…», «Афган, Forbidden Fruit», «Contemporary art+centre „VITA NOWA“», Made in NEW RUSSIA, «Эх, в яблочко…». Плякат «Вудсток. 30 лет. — Levi`s» зьберагаецца ў калекцыі Люўра.

Работы Цэсьлера і Войчанкі выстаўляліся на шматлікіх выставах і атрымлівалі ўзнагароды ў многіх краінах Эўропы: Польшчы, Фінляндыі, Расеі, Францыі й іншых. Атрымаў больш за 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, біенале і фэстываляў плякату.

Увосень 2004 году Сяргею Войчанку была праведзеная апэрацыя шунтаваньня сэрца, але нягледзячы на апэрацыю ён памёр праз два месяцы ў выніку сардэчнага прыступу. За месяц да сьмерці Войчанкі адбылася іхная выстава на Манмартры ў Парыжы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць