Робэрт Шэклі
Ро́бэрт Шэ́клі (па-ангельску: Robert Sheckley; 16 ліпеня 1928, Нью-Ёрк, ЗША — 9 сьнежня 2005, Поўкіпсі, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік і клясык сусьветнае фантастыкі, агульнавядомы майстра гумарыстычнае і сатырычнае фантастыкі, аўтар некалькіх соцень фантастычных апавяданьняў і некалькіх дзясяткаў навукова-фантастычных аповесьцей і раманаў. Адзін з найарыгінальнейшых гумарыстаў навуковае фантастыкі.
Робэрт Шэклі | |
Robert Sheckley | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Phillips Barbee, Finn O’Donnevan |
Нарадзіўся | 16 ліпеня 1928[1][2][3][…] Нью-Ёрк |
Памёр | 9 сьнежня 2005[1][2][4] (77 гадоў) Нью-Ёрк |
Сужэнец | Ziva Kwitney[d][5] |
Дзеці | Alisa Kwitney[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-фантаст |
Гады творчасьці | 1950-я—2005 |
Жанр | Навуковая фантастыка |
Мова | ангельская мова[6][7] |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Афіцыйная старонка (анг.) |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк, гадаваўся ў суседнім штаце Нью-Джэрзі. Служыў у арміі з 1946 па 1948 год і ваяваў у Карэі. Вучыўся ў Нью-Ёрскім унівэрсытэце. У 1951 годзе пачаў пісьменьніцкую кар’еру. Напісаў сотні апавяданьняў.
У 1957 годзе Робэрт Шэклі ажаніўся зь Зівэ Вітнэй, і яны працягваюць жыць у Нью-Ёрку да канца 1960-х гадоў, пасьля пераязджаюць з дачкою Элісаю на выспу Ібіца, якую Шэклі апісуваў як «некранутую сучаснаю цывілізацыяю», але потым вярнуўся ў Нью-Ёрк. Пасьля пераехаў у Портлэнд (Арэгон).
Апрача сапраўднага імя ўжываў псэўданімы Філіпс Барбі (Phillips Barbee) і Фін О’Данэван (Finn O’Donnevan).
У красавіку 2005 году падчас наведаньня канфэрэнцыі фантастаў у Кіеве сур’ёзна захварэў. Пасьля аплаты рахунку за мэдычныя паслугі з дапамогай мэцэнатаў, вярнуўся ў ЗША. 20 лістапада быў праапэраваны ў сувязі з цэрэбральным анэўрызмам. Памёр 9 сьнежня.
Творчасьць
рэдагавацьУпершыню пачаў публікавацца ў 1950-х гадох у амэрыканскіх часопісах, прысьвечаных навуковай фантастыцы. Пісаў аповесьці й апавяданьні ў стылі навуковай фантастыкі, фэнтэзі, часта ў гумарыстычным, камічным стылі, з элемэнтамі абсурдызму. Карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў краінах былога СССР і ва ўсім сьвеце.
Выбраныя творы
рэдагавацьНазвы ў арыгінале (па-ангельску)
- Immortality Inc. (1959)
- The Status Civilization, a.k.a. Omega (1960)
- Journey beyond Tomorrow (1962)
- The 10th Victim (1966)
- Mindswap (1966)
- Dimension of Miracles (1968)
- Options (1975)
- The Alchemical Marriage of Alistair Crompton (1978)
- Dramocles (1983)
- Victim Prime (1987)
- Hunter / Victim (1988)
- Minotaur Maze (1990)
- The Alternative Detective (1993)
- Star Trek: Deep Space Nine: The Laertian Gambit (1995)
- Aliens: Alien Harvest (1995)
- Draconian New York (1996)
- Soma Blues (1997)
- Godshome (1999)
Зборы апавяданьняў
рэдагаваць- Untouched by Human Hands (1954)
- Citizen in Space (1955)
- Pilgrimage to Earth (1957)
- Notions: Unlimited (1960)
- Shards of Space (1962)
- Can You Feel Anything When I Do This? (vt The Same to You Doubled) (1972)
- The Robot Who Looked Like Me (1982)
- The Collected Short Fiction of Robert Sheckley (5 vols.) (1991)
- Uncanny Tales (2003)
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Бітва // Замежная фантастыка. — Мн., 1990.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Robert Sheckley // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Robert Sheckley // filmportal.de — 2005.
- ^ NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ Robert Sheckley // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
- ^ Fancyclopedia 3 (анг.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Sheckley, Robert, 1928- // CONOR.SI