Ірмгарда Карвацкая

Ірмга́рда Карва́цкая (па-нямецку: Irmgard Karwatzki; 15 сьнежня 1940, Дуйсбург, Паўночны Райн-Вэстфалія, Нямеччына — 9 сьнежня 2007, Мёнхэнглядбах, Паўночны Райн-Вэстфалія, Нямеччына) — нямецкая палітычная дзяячка. З шляхецкага роду Карвацкіх.

Ірмгарда Карвацкая
14 сьнежня 1976 — 4 лістапада 1980
1994 — 1998
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005
26 кастрычніка 1998 — 17 кастрычніка 2002
10 лістапада 1994 — 26 кастрычніка 1998
20 сьнежня 1990 — 10 лістапада 1994
18 лютага 1987 — 20 сьнежня 1990
29 сакавіка 1983 — 18 лютага 1987
4 лістапада 1980 — 29 сакавіка 1983
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 15 сьнежня 1940(1940-12-15)[1][2]
Памерла: 9 сьнежня 2007(2007-12-09)[1][2] (66 гадоў)
Партыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкая.

Маладосьць

рэдагаваць

Была дачкой партовага работніка з Дуйсбургу. Пасьля школы, скончыла гандлёвыя курсы й працавала гандлёвай служкай. Затым навучалася ў адмысловай вышэйшай навучальнай установе, якую скончыла як працаўнік органаў сацыяльнага забесьпячэньня. Была рэфэрэнткай Зьвязу нямецкае каталіцкае моладзі ў біскупстве Эсэну, а ў 1971—1976 рэфэрэнткай Каталіцкіх унівэрсытэтаў Паўночнага Райну-Вэстфаліі.

Палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

Сяброўка Хрысьціянскага дэмакратычнага зьвязу ад 1965, ад 1975 старшыня аддзяленьня партыі ў Райнскай вобласьці. У 1975-1977 і ў 1979-1990 уваходзіла ў склад Рады Дуйсбургу. У 1976-2005 сябар Бундэстагу ад Паўночнага Райну-Вэстфаліі. У кастрычніку 1979-чэрвені 1983 бургамістарка Дуйсбургу.

4 кастрычніка 1982-1987 парлямэнцкая статс-сакратарка фэдэральнага міністра па справах моладзі, сям’і й аховы здароўя; 12 сакавіка 1987-21 красавіка 1989 — фэдэральнага міністра адукацыі й навукі; 17 лістапада 1994-28 кастрычніка 1998 — фэдэральнага міністра фінансаў. 28 кастрычніка 1998 пакінула ўрад.

Далейшае жыцьцё

рэдагаваць

Ад 1999 старшыня дабрачыннага таварыства і наглядальнае рады Банку Эсэнскага біскупства. Памерла ад інфаркту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
  2. ^ а б в г Irmgard Karwatzki // Munzinger Personen (ням.)