Сяргей Краўчанка (музыка)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сяргей Краўчанка.
Сярге́й Кра́ўчанка (нарадзіўся 9 сьнежня 1963 году, Менск) — беларускі рок-музыкант. Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1983—1989 гадах граў на бас-гітары ў гурце «Бонда», зь якога ў 1989 годзе сышоў разам зь Вячаславам Коранем і Валерам Цініцкім і заснаваў гурт ULIS. У 1993 годзе сышоў з ULIS.
Цяпер узначальвае менскую кампанію Muztech, якая займаецца гандлем музычнымі інструмэнтамі, прафэсійным музычным абсталяваньнем і аўдыё-праграмамі.
Жанаты, мае дачку.