Бонда

беларускі рок-гурт

«Бонда» — адзін зь першых беларускіх рок-гуртоў, які праіснаваў з 1980 па 1989 год. Пасьля распаду даў пачатак такім гуртам, як «Крама», «Рокіс», ULIS і The Little Blues Band.

Бонда
Гады 19801989
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Жанр рок
Зьвязаныя праекты Крама, ULIS
Удзельнікі Ігар Варашкевіч
Слава Корань
Іван Маркаў
Сяргей Кныш
Сяргей Краўчанка
Былыя ўдзельнікі Вячаслаў Сьцяпанаў
Сяргей Дарожка
Сяргей Брыкса
Сяргей Зелянкевіч
Георгі Воўчак
Андрэй Хмяльніцкі
Віктар Смольскі
Віктар Шот
Сяргей Антонаў
Аркадзь Юшын

Гісторыя

рэдагаваць

Гурт быў заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Іванам Маркавым, Сяргеем Кнышам, а таксама студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вячаславам Сьцяпанавым (першапачатковы вакаліст).

Гурт пачаў пісаць песьні на вершы расейскіх паэтаў і першапачаткова меў назву «Студыя 7». Увосень да гурту далучаецца бас-гітарыст Сяргей Дарожка, а праз год зьяўляецца Ігар Варашкевіч, які стаў другім вакалістам і граў на губным гармоніку. Прыблізна ў той жа час у якасьці сьветарэжысэра да гурта далучаецца Валер Цініцкі, а гукарэжысэра — Клаўс (Aляксандар Беразяк). У 1982 годзе да музыкаў у якасьці другога гітарыста далучаецца Слава Корань, які раней граў у гурце «Ліфт». У канцы 1983 году гурт стварае сваю першую песьню на беларускай мове — «Соль жыцьця». Праз год у складзе адбываюцца зьмены: з гурту сыходзяць Сьцяпанаў і Дарожка, а на месца басіста прыходзіць Сяргей Краўчанка. Ігар Варашкевіч робіцца асноўным вакалістам. З гэтага кроку пачынаецца гісторыя гурта «Бонда».

У 1986 годзе на самаробнай студыі ў Менску «Бонда» запісвае першы альбом пад назвай «Месца пад сонцам» (але афіцыйна альбом выйшаў на касэтах толькі ў 1996 годзе). У 1988 годзе гурт здымае першы ў Беларусі відэакліп: «Ура!», у 1989 — «На станцыі Койданава» рэжысэра Генадзя Шувагіна на словы паэта Адама Глёбуса.

У сярэдзіне 1988 году Бонду пакідаюць Слава Корань разам зь Сяргеем Краўчанкам і ствараюць гурт ULIS (а пазьней да іх далучаецца і Сяргей Кныш), і ў 1989 годзе гурт распадаецца. Ігар Варашкевіч пачынае сьпяваць у гурце «Рокіс», які пазьней стаў называцца «Крама». Іван Маркаў у 1991 годзе стварае гурт The Little Blues Band.

У 1999 выходзіць складанка «Бонда» на двух дысках з амаль усімі песьнямі гурту.

Удзельнікі

рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі

рэдагаваць

Дыскаграфія

рэдагаваць

Удзел у складанках

рэдагаваць
  • «Ура» (1988)
  • «На станцыі Койданава» (1989)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць