Portishead
Portishead (вымаўляецца — [партысгэ́д]) — брытанскі музычны гурт з Брысталю, які іграе музыку ў стылі трып-гоп, створаны ў 1991 годзе. Калектыў названы па імені мястэчка Партысгэд, разьмешчанага за 12 міляў на захад ад Брысталю. З рупліва адабранымі сэмпламі з жывога джазу і наўмысна скажонага лоў-фай гуку, гурт зьявіўся крыніцай натхненьня шматлікіх сучасных музыкаў.
Portishead | |
Portishead у Wolverhampton Civic Hall у 2008 | |
Гады | з 1991 — дагэтуль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Вялікабрытанія |
Жанр | трып-гоп, лоў-фай |
Выдавец | Island Records |
Удзельнікі | Джэф Бэраў Бэт Гібанз Адрыян Атлі |
portishead.co.uk |
Гісторыя
рэдагавацьDummy (1994)
рэдагавацьПершы альбом Portishead «Dummy» выйшаў у сьвет у 1994 годзе. Істотны ўклад у гучаньне «Dummy» зрабіў гітарыст Адрыян Атлі. Нягледзячы на непрыязнае стаўленьне гурту да журналістаў і мэдыякампаніяў, альбом стаў вельмі пасьпяховым як у Эўропе, так і ў Злучаных Штатах (дзе альбом распрадаўся 150 000 копіямі нават да пачатку афіцыйнага туру[1]). Dummy спарадзіў тры гіт-самотнікі: «Numb», «Sour Times», «Glory Box» і атрымаў Mercury Music Prize ў 1995 годзе[2]. У 2003 годзе альбом разьмесьціўся на 419 радку ў сьпісе найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі амэрыканскага часопіса «Rolling Stone»[3]. Музыка Portishead таксама выкарыстоўвалася ў якасьці музыкі да рэклямных ролікаў на канале Channel 4 і гучала ў падлеткавай драме «Sugar Rush».
Дыскаграфія
рэдагаваць- Dummy (1994)
- Portishead (1997)
- Third (2008)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Biography Allmusic, Retrieved on 2007-12-28 (анг.)
- ^ Mercury Music Prize Winners BBC Online, Retrieved on 2007-12-28 (анг.)
- ^ «The RS 500 Greatest Albums of All Time». Rolling Stone. 18 November 2003 (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)