Эдуард Зюс
Эдуард Зюс (па-нямецку: Eduard Suess; 20 жніўня 1831, Лёндан, Брытанская імпэрыя — 26 красавіка 1914, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі геоляг і грамадзкі дзяяч. Менавіта яму належаць гіпотэзы аб існаваньні супэркантынэнта Гандваны (1861) і акіяна Тэтыс (1893).
Эдуард Зюс | |
ням. Eduard Suess | |
Дата нараджэньня | 20 жніўня 1831[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 красавіка 1914[1][2][7][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палеантоляг, палітык, прафэсар унівэрсытэту, геоляг |
Навуковая сфэра | геалёгія |
Месца працы | |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства, Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Баварская акадэмія навук[d], Гётынгенская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША[8], Аўстрыйская акадэмія навук[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d], Каралеўскае фізыяграфічнае таварыства ў Люндзе[d], Турынская акадэмія навук[d][5], Француская акадэмія навук і Француская акадэмія навук[9] |
Вучні | Рудольф Гэрнэс[d] |
Дзеці | Franz Eduard Suess[d] |
Узнагароды | мэдаль Коплі, мэдаль Ўоластана |
Навуковыя працы й дасягненьні
рэдагавацьЗ навуковых працаў Зюса, галоўным чынам якія адносяцца да стратыграфіі Альпаў, да геалёгіі Італіі й да сыстэматыка брахіяподаў, вядомыя: «Böhmische Graptolithen» (1852), «Brachiopoden der Kössener Schichten» (1854), «Brachiopoden der Hallstätter Schichten» (1855); «Über den Löss» (1866), «Charakter der österreich. Tertiärablagerungen» (1866), «Aequivalente des Rotliegenden in den Südalpen» (1868), «Die tertiären Landfaunen Mittelitaliens» (1871), «Bau der italienischen Halbinsel» (1872), «Die Enstehung der Alpen» (1875), «Die Zukunft des Goldes» (1877), «Die Zukunft des Silbers» (1892) і некаторыя іншыя.
Але галоўная, клясычная праца Зюса «Das Antlitz der Erde» (1883—1888), у якой ён, адзін з самых выбітных сучасных геолягаў, прывёў у стройную сыстэму найважнейшыя формы зямной паверхні й усталяваў законную сувязь сучаснага разьмеркаваньня мораў, акіянаў, мацерыкоў і горных ланцугоў з геалягічнай гісторыяй зямлі. У 1875 годзе Зюс прапанаваў у геалёгіі тэрмін біясфэры.
У 1895 годзе Зюс быў абраны чальцом Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук, а ў 1903 годзе атрымаў мэдаль Коплі — вышэйшую ўзнагароду Лёнданскага каралеўскага таварыства. У канцы XIX стагодзьдзя геоляг у сваім трохтомніку «Аблічча Зямлі» падвёў вынік усяму разьвіцьцю геалёгіі да XX стагодзьдзя. Ён стварыў карціну будовы й разьвіцьця зямной кары з пазыцыі кантракцыённай гіпотэзы. Зюс лічыў, што форма й будова складчатых горных ланцугоў паказваюць на іхнае ўтварэньне шляхам сьціску зямной кары. Утварэньне марскіх упадзінаў Зюс прадстаўляў як працэс абвальваньня зямной кары.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Eduard Suess // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Eduard Sueß // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Wurzbach D. C. v. Sueß, Eduard (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 40. — S. 278.
- ^ а б Зюсс Эдуард // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ Зюсс, Эдуард (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 734.
- ^ Brozović D., Ladan T. Eduard Suess // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-s.html
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭдуард Зюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў