Яўстафі Арлоўскі
Яўстафі Філарэтавіч Арлоўскі (26 красавіка 1862 або 1863, в. Славенск Ашмянскі павет, Віленская губэрня, каля Валожына — 15 сьнежня 1913) — беларускі краязнавец, гісторык і пэдагог.
Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага сьвятара 26 красавіка 1862[1] або 1863 году[2]. Скончыў Літоўскую духоўную сэмінарыю, потым Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885). Выкладаў гісторыю ў Гарадзенскай мужчынскай гімназіі. Быў прыхільнікам заходнерусізму.
Дасьледаваў гісторыю Горадні і даказаў яго тоеснасьць зь летапісным Гарадзенам. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права. Аўтар аднаго зь першых дасьледаваньняў гісторыі горада ад заснаваньня да пачатку 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Горадня, 1910). Разам з ідэалягічным перабольшваньнем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай ўваходжаньня Гарадзеншчыны ў склад Расейскай імпэрыі і інш., Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаваньне гістарычнай памяці Горадні. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Юзэф Ядкоўскі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Черепица В.Н. Гарадзенскі праваслаўны некрапаль = Гродненский православный некрополь. — Горадня: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2001. — ISBN 985-417-284-8
- ^ Линкевич В. Н. Конфессиональная история гродненщины в работах церковных краеведов второй половины XIX - начала XX вв // Гродненщина в историческом, экономическом и культурном развитии 1801 - 1921 гг. (к 210-летию образования Гродненской губернии). — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012. — С. 194.
Літаратура
рэдагаваць- Смалянчук А. Даследчыкі Гародні // «Горад святога Губерта». Выпуск першы. Гісторыя Гародні ХХ ст. у вусных успамінах. Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2002.