Пікельхельм
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Пікельхельм (множ. Pickelhauben; ад стар.-ням. Pickel = 'пункт' ці 'кайло', і Haube = 'капялюш', агульная назва для галаўнога ўбору); таксама пікельхаўбэ — востраверхні шлем, які насілі ў XIX і XX стагодзьдзі нямецкае войска, пажарнікі і паліцыя. Ён найбольш блізка зьвязаны з прускай і нямецкай арміямі.
Гісторыя
рэдагавацьПікельхельм быў першапачаткова распрацаваны ў 1842 годзе каралём Фрыдрыхам Вільгельмам IV Прускім.
Фрыдрых Вільгельм IV каралеўскім указам ўвёў пікельхельм для большай часткі прускай пяхоты 23 кастрычніка 1842. Пікельхельм хутка распаўсюдзіўся сярод іншых нямецкіх дзяржаваў. Вялікае герцагства Альденбурскае прыняло яго ў 1849, Вялікае герцагства Бадэн — у 1870, а Ў 1887 Баварскае каралеўства стала апошняй нямецкай дзяржавай, якая ўвяла пікельхельм.
У другой палове XIX стагодзьдзя, акрамя Расеі, арміі мноства дзяржаваў (уключаючы Калюмбію, Чылі, Мэксыку, Партугалію, Нарвэгію і Швэцыю) прынялі пікельхельм ці падобныя шлемы. Пікельхельм таксама паўплываў на дызайн брытанскага вайсковага трапічнага шлема і на дызайн паліцэйскага шлема (анг. Home Service helmet), які выкарыстоўваецца ў Англіі да гэтага часу.
Аснова пікельхельма зроблена з умацаванай (варанай) скуры, апрацаванай для наданьня глянцава-чорнага бляску, і ўзмоцнены мэталічным аздабленьнем (звычайна, пазалочанай або срэбнай для афіцэраў), якая ўключала мэталічны шып у навершы. Першыя асобнікі шлемаў былі высокімі, але паступова іх вышыню паменшылі, і шлем стаў больш пасаваць па форме для галавы. Спроба зьменшыць вагу шлема шляхам памяншэньня пярэдняга і задняга брылёў, прадпрынятая ў 1867 годзе, посьпеху ня мела.
У некаторых артылерыскіх нямецкіх частках, выкарыстоўвалі замест шыпа шарападобнае ўпрыгожваньне. Да пачатку Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе чорныя ці белыя плюмажы, якія здымаліся, насілі зь пікельхельмам у поўнай параднай форме нямецкія генэралы, штабныя афіцэры, драгуны, пяхота Прускай арміі (франц. Garde du Corps) і шмат лінейных пяхотных палкоў, як адмысловую адзнаку адрозьненьня.
Акрамя ўпрыгожваньня шыпа, магчыма, адметнай асаблівасьцю пікельхельму была накладная кукарда, якая пазначала нумар палка. Найбольш распаўсюджаная какрада зь вялікім крылатым арлом — эмблема Прусыі. Мелі свае какарды Баварыя, Вюртэмбэрг, Бадэн і іншыя нямецкія землі. У Расеі ў якасьці какарды выкарыстоўваўся малюнак дзяржаўнага герба — двухгаловага арла. Нямецкі вайсковы пікельхельм меў таксама две круглыя какарды з бакоў, для мацаваньня падбародкавых рамянёў. Нацыянальная кукарда была чырвона-чорна-белага колеру. Левая кукарда выкарыстоўвалася, каб пазначыць правінцыю, да якой належаў салдат (чорна-белая — Прусыя, бела-блакітная — Баварыя, і г.д)
З пачаткам Першай сусьветнай вайны стаўся мала карысным і моцна заўважным, таму ў 1915 годзе быў паступова заменены на сталёвую каску — Штальхельм.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |