Ізабэль Гулар (поўнае імя — Марыя Ізабэль Гулар Дурада) — бразыльская супэрмадэль, больш вядомая як адна з Victoria's Secret Angels.

Ізабэль Гулар
Ізабэль Гулар
Дата нараджэньня 23 кастрычніка 1984 (39 гадоў)
Месца нараджэньня Сан-Паўлу, Бразылія
Рост 177 см
Грудзі 83 см
Стан 60 см
Сьцёгны 89 см
Колер валасоў брунэтка
Вочы гнядыя

Біяграфія

рэдагаваць

Ізабэль нарадзілася 23 кастрычніка 1984 году ў Сан-Паўлу, Бразылія. У яе італьянскія і бразыльскія карані, у сям’і, акрамя яе, чатыры браты і адна сястра.

У 14 гадоў пераехала ў сталіцу штату Сан-Паўлу, дзе пачала працаваць мадэльлю. Удзельнічала ў паказах Oscar de la Renta, Valentino, Chanel, Michael Kors, Ralph Lauren і Stella McCartney. Ізабэль здымалася для вокладак такіх часопісаў, як GQ, Vogue, L’Offciel, Marie Claire і Esquire.

Першае зьяўленьне на Victoria's Secret Fashion Show адбылося ў 2005 годзе, а ўжо ў 2006 годзе яна была ў складзе «анёлаў» Victoria's Secret.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць