Другі Нікейскі сабор
Другі́ Ніке́йскі сабо́р, VII Сусьветны сабор — царкоўны сабор, які праходзіў у Нікеі з 28 верасьня да 23 кастрычніка 787 году. На саборы былі ўхваленыя 22 дысцыплінарныя каноны.
У саборы ўдзельнічала 335 біскупаў пад кіраўніцтвам намінальна папскіх легатаў, але фактычна патрыярха Тарасія.
Сабор быў скліканы дзеля спыненьня абразаборніцтва (іканаклазму), якое было ўведзенае ў Бізантыі за часам улады Лява ІІІ.