Антон Уладзімеравіч Астаповіч (нар. 23 кастрычніка 1964, Асіпавічы) — беларускі гісторык-этноляг і культуроляг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Менскую мэдычную вучэльню (1984, з чырвоным дыплёмам), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загаднікам сэктару Цэнтральнай Беларусі ў экспазыцыйным аддзеле, намесьнікам дырэктара. Выкладаў ва Ўнівэрсытэце культуры.[1]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць