Ануфрый Андрушчанка
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка (24 чэрвеня 1907, Кіеўская вобласьць, Украіна — 1991) — дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1936—1938), выканаўца абавязкаў рэктара БДУ (1937—1938). Навуковец-географ, працаваў у галіне глебазнаўства і геаграфіі глебаў, таксама займаўся гісторыяй геаграфічнай навукі.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Паводле камсамольскага набору паступіў у Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які скончыў у 1932 годзе. Андрушчанку пакінулі ў асьпірантуры, дзе ён праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам акадэміка Барыса Барысавіча Палынава. Пасьля сканчэньня асьпірантуры быў накіраваны ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1936—1938 гадах працаваў дэканам геаграфічнага факультэта БДУ. У 1937—1938 гадах выконваў абавязкі рэктара БДУ. У 1937 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Умовы глебаўтварэньня і глебава-мэліяратыўная характарыстыка Ніжняга Заволжа» (арыг. рас. «Условия почвообразования и почвенно-мелиоративная характеристика Нижнего Заволжья»). У 1938—1940 працаваў загадчыкам катэдры фізычнай геаграфіі ў Кіеўскім дзяржаўным пэдінстытуце імя Горкага.
У 1940 накіраваны ў Пінск. Там працаваў намесьнікам дырэктара па вучэбнай і навуковай частцы Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытуту і загадчыкам катэдры геаграфіі і прыродазнаўства. У 1941—1942 у эвакуацыі ў Сяміпалацінску (Казахстан). Працаваў дэканам прыродазнаўча-геаграфічнага факультэту і дацэнтам катэдры фізычнай геаграфіі Сяміпалацінскага дзяржаўнага пэдінстытуту імя Крупскай. У 1942—1947 — дацэнт катэдры фізычнай геаграфіі Кіраўскага пэдінстытуту імя Леніна. У 1949—1952 — дацэнт і загадчык катэдры фізычнай геаграфіі ва Ўральскім дзяржаўным унівэрсытэце (Сьвярдлоўск). Загадам ад 28 сьнежня 1955 Андрушчанка быў прызначаны дэканам геоляга-геаграфічнага факультэту і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1958. У 1959 ён трапіў на Далёкі Ўсход, дзе да 1962 году ўзначальваў Далёкаўсходні (рас. Дальневосточный) унівэрсытэт (Уладзівасток).
Апошнія 30 гадоў жыцьця А. Н. Андрушчанкі зьвязаныя зь Беларусьсю. Ён узначальваў катэдры геаграфіі Берасьцейскага і Менскага пэдінстытутаў.
Працы
рэдагаваць- Естественно-исторические условия комплексной степи джаныбекского района Западно-Казахстанской области. — Минск: 1956. — 172 с.
- В соавторстве с В. А. Дементьевым История географии. Ч. 1. География в древние и средние века. — Минск: 1962. — С. 140.
- К истории развития советской географической науки. — Минск: 1978. — 103 с.
- Развитие географии в СССР. — Минск: 1978. — 107 с.
- В соавторстве с А. И. Исуповой Как образуется климат. — Минск: 1979. — 96 с.
- Материалы для самостоятельной работы студентов по физической географии СССР. — Минск: 1985.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- История [географического факультета]. Часть 1. (рас.) Праверана 11 кастрычніка 2014 г. Архіўная копія