Рыгор Крушына
Рыго́р Крушына (сапраўднае імя Рыго́р Каза́к; 3 сьнежня 1907 — 27 сакавіка 1979) — беларускі паэт, празаік, крытык.
Рыгор Крушына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 лістапада (3 сьнежня) 1907 |
Памёр | 27 сакавіка 1979 (71 год) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык |
Мова | беларуская мова[1] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Бязьверхавічы пад Слуцкам. Ягоны першы зборнік вершаў пад назвай «Паэзія чырвонаармейца» выйшаў у Менску ў 1931 годзе. У 1935 годзе Крушына скончыў Маскоўскі інстытут кінэматаграфістаў. У часе вайны апынуўся ў акупаваным Менску, адкуль патрапіў у эміграцыю, дзе працягваў сваю творчасьць, выпускаючы паэтычныя кнігі. Працаваў Рыгор Крушына і на Радыё Свабода, стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку, а таксама — першым беларусам-сябрам Міжнароднага ПЭН-цэнтру. Памёр у ЗША.
Кнігі
рэдагавацьСем зборнікаў вершаў, апублікаваных пры жыцьці:
- Лебедзь чорная (1947)
- Выбраныя творы (1957)
- Вячорная лірыка (1963)
- Хвіліна роздуму (1968)
- Вясна ўвосень (1972)
- Дарогі (1974)
- Сны і мары (1975)
А таксама пасьмяротныя ўжо на Беларусі:
- Цымбаліст (Менск, 2004)
- Выбраныя творы (Менск, 2005)
Літаратура
рэдагаваць- Святлана Сачанка. «Крушына Рыгор (сапр. Казак)». Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 267.
- «Крушына (сапр. Казак) Рыгор». Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 — С. 492.
- Лідзія Савік. «І ты адтуль, мая вясна...» Рыгор Крушына (1907 — 1979). Бібліяграфія. // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. : газэта. — Менск: Тэхналогія, 2001. — С. 275 — 305, 306 — 307. — ISBN 985-458-037-7.