Уладзіслаў Валовіч
Уладзіслаў Валовіч (1615 — 15 верасьня 1668, Вільня) — дзяржаўны й вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1639—1653), ваявода віцебскі (з 1656) і гетман польны літоўскі (з 1667).
Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669 | |
Герб «Багорыя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1615 |
Памёр | 15 верасьня 1668 |
Род | Валовічы |
Бацькі | Пётр Валовіч[d][1] Кацярына з Гарадыскіх[d][1] |
Дзеці | Людвіка з Валовічаў[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Пятра. Быў дваранінам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.
Браў удзел у Смаленскай вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1632—1634. Трапіў у палон, але маскоўскі ваявода Міхаіл Шэін адпусьціў яго, каб перадаць каралю просьбу пра складаньне міру.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку харунжага троцкага ў 1636—1653. Абіраўся паслом на сойм 1647.
За часамі паўстаньня Хмяльніцкага замяніў гетмана вялікага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх аддзелаў, неаднаразова разьбіты казакамі ў Мазырскім павеце. Разам з аддзелам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў колькі бітваў пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) узначаліў злучэньне войскаў ВКЛ, у 1658 перамог маскоўскія войскі ля Глыбокага. 8 лютага 1659 разьбіты войскамі Івана Хаванскага пад Мядзелам. Ваяваў таксама са швэдамі[2].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Козел-Паклеўскай, зь якой меў дачку Людвіку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. (белар.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мінск: 2014. — С. 104. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 383.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0