Міраслаў Гермашэўскі
Мірасла́ў Гермашэ́ўскі (па-польску: Mirosław Hermaszewski; нарадзіўся 15 верасьня 1941, вёска Ліпнікі, Кастапольскі павет, Генэральная акруга Валынь-Падольле, Райхскамісарыят Украіна, цяпер у Бярэзнаўскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны — памёр 12 сьнежня 2022 году ў Варшаве) — першы і пакуль што адзіны польскі касманаўт, брыгадны генэрал (1988). Герой Савецкага Саюзу (1978).
Міраслаў Гермашэўскі | ||||||||||||||||||||||
Імя ў арыгінале | Mirosław Hermaszewski | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 15 верасьня 1941 вёска Ліпнікі, Кастапольскі павет, Генэральная акруга Валынь-Падольле, Райхскамісарыят Украіна | |||||||||||||||||||||
Памёр | 12 сьнежня 2022 Варшава | |||||||||||||||||||||
Прафэсіі | касманаўт-дасьледнік | |||||||||||||||||||||
Воінскае званьне | брыгадны генэрал | |||||||||||||||||||||
Час на арбіце | 7 дз, 22 г, 2 хв, 59 сэк | |||||||||||||||||||||
Экспэдыцыі | Саюз-30 | |||||||||||||||||||||
Эмблемы місіяў | ||||||||||||||||||||||
Узнагароды | ||||||||||||||||||||||
Міраслаў Гермашэўскі ў Вікісховішчы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Дэмблінскую вайсковую авіяцыйную вучэльню (1964) і Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба ў Варшаве (1971). Служыў у зьнішчальнай авіяцыі СПА Польшчы.
27 чэрвеня — 5 ліпеня 1978 зьдзейсьніў палёт у якасьці касманаўта-дасьледніка на касьмічным караблі «Саюз-30» і арбітальнай станцыі «Салют-6»; працягласьць палёту 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 59 сэкундаў.
У 1981 року, пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча, уваходзіў у склад Ваеннае рады нацыянальнага выратаваньня. У 1982 скончыў Ваенную акадэмію Генэральнага штаба імя К. Я. Варашылава ў Маскве. У тым жа годзе быў прызначаны начальнікам польскае лётнае вучэльні «Школа арлянятаў». Затым быў намесьнікам начальніка Галоўнае палітычнае ўправы польскай арміі і служыў на гэтай пасадзе да 1988 року, калі палітычныя органы ў польскай арміі былі скасаваныя. З 1988 па 1991 служыў камэндантам (начальнікам) Вышэйшай афіцэрскай лётнай школы ў Дэмбліне. Зьяўляўся намесьнікам камандуючага ВПС і СПА Польшчы.
З 2000 году — брыгадны генэрал у адстаўцы. На грамадзкіх пачатках займаецца прапагандай касманаўтыкі.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 1978 року была выбітная памятная манэта наміналам 20 злотых з выявай першага польскага касманаўта[1].
У 1988 року ў Віцебску ўсталяваны помнік беларускаму касманаўту Пятру Клімуку і першаму касманаўту Польшчы Міраславу Гермашэўскаму[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Первый поляк в космосе (рас.) Космическая нумизматика Праверана 27 лютага 2014 г.
- ^ Юры Шэпелеў. (28 сьнежня 2013) Витебских космонавтов подмолодили (рас.). Народныя навіны Віцебска. Праверана 27 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Героі краіны (рас.)