11 траўня
дата
(Перанакіравана з «11 мая»)
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
11 тра́ўня — 132-і дзень году (131-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 235 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 330 — Рымскі імпэратар Канстантын I Вялікі асьвяціў пад сваім імем новую сталіцу Рымскай імпэрыі — Канстантынопаль
- 868 — будысцкія манахі Кітаю выдалі Дыямэнтавую сутру, найстарэйшы дакладна датаваны друкаваны дакумэнт
- 1573 — у вёсцы Камень пад Варшаваю, абраны каралём Польшчы Генрык Валезы
- 1855 — заснаваньне Віленскага музэю старажытнасьцяў
- 1891 — падчас візыту ў Японію расейскі цар Мікалай ІІ быў атакаваны паліцыянтам і цяжка паранены шабляй у галаву
- 1910 — Прэзыдэнт ЗША Ўільям Говард Тафт адкрыў помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Вашынгтоне
- 1916 — Альбэрт Айнштайн публічна прэзэнтаваў сваю тэорыю рэлятыўнасьці
- 1939 — распачалася бітва паміж СССР і Японіяй за Халхін-Гол
- 1944 — Пачалася чацьвёртая, апошняя атака войскаў саюзьнікаў падчас Бітвы пад Монтэ-Касына
- 1945 — Скончылася праская апэрацыя
- 1947 — Тайлянд атрымаў сучасную назву (ранейшая назва «Сіям»)
- 1949 — перайменаваньне каралеўства Сіям у Тайлянд
- 1962 — пачалося вяшчаньне радыё Беларусь
- 1992 — ЦВК вынесла станоўчае заключэньне па праверцы падпісных лістоў за рэфэрэндум аб роспуску Вярхоўнага Савету
- 1994 — у Тураве паставілі помнік Кірыле Тураўскаму (на выяве)
- 1997 — кампутар Deep Blue здабыў перамогу ў шахах над чэмпіёнам сьвету Гары Каспаравым
- 2007 — Чарнагорыя сталася 47 чальцом Рады Эўропы
Нараджэньні
рэдагаваць- 1720 — Мюнхгаўзэн, нямецкі барон і падарожнік
- 1759 — Геранім Вінцэнт Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1805 — Юзэф Азямблоўскі, беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.
- 1833 — Бэнэдыкт Дыбоўскі, беларускі заоляг, прыродазнаўца, лекар
- 1874 — Эйнар Ёнсан, ісьляндзкі скульптар
- 1888 — Ірвінг Бэрлін, кампазытар і паэт-песеньнік, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя
- 1894 — Сьцяпан Булат, беларускі палітычны дзяяч, журналіст
- 1899 — Глеб Глебаў, беларускі актор тэатру і кіно. Народны артыст БССР і СССР
- 1904 — Сальвадор Далі, гішпанскі мастак
- 1905 — Пэдра Пэтронэ, футбаліст зборнай каманды Ўругваю, нападнік
- 1915 — Фуад Абдурахманаў, азэрбайджанскі скульптар і мастак
- 1916 — Камілё-Хасэ Сэля, гішпанскі пісьменьнік
- 1917 — Арон Салавейчык, артадаксальны юдаіст, вядомы дасьледнік Талмуду, Галахі і Рош ешывы
- 1951 — Эдуард Стэльмах, 13-ты прэм’ер-міністар штату Альбэрта, першы прэм’ер-міністар Альбэрты украінскага паходжаньня
- 1953 — Джорджэ Балашавіч, сэрбскі сьпявак, аўтар песенных тэкстаў і літаратар
- 1972 — Канстанцін Драпеза, сьпявак, удзельнік дуэта «Аляксандра і Канстанцін»
- 1978 — Летыцыя Каста, француская фотамадэль і акторка
- 1981 — Надзея Саўчанка, украінскі вайсковец, капітан, Герой Украіны
- 1984 — Андрэс Іньеста, гішпанскі футбаліст
- 1986:
- Абу Дыябі, францускі футбаліст
- Мігел Вэлозу, партугальскі футаліст
- 1987 — Іван Садоўнічы, беларускі футбаліст, абаронца
- 1991 — Юзары, беларускі сьпявак і кампазытар
- 1992 — Тыбо Куртуа, бэльгійскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1686 — Ота фон Герыке, нямецкі фізык, інжынэр і філёзаф
- 1778 — Ўільям Піт (старэйшы), 10-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі
- 1812 — Спэнсэр Пэрсэваль, 21-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі
- 1939 — Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст
- 1944 — Марат Казей, беларускі піянэр-герой
- 1952 — Міхаіл Юшкевіч, савецкі вайскавод, генэрал-маёр
- 1953 — Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху
- 1981 — Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар
- 1989 — Тамаш Зан, польскі вайсковы дзяяч
- 2001 — Дуглас Адамз, брытанскі пісьменьнік-фантаст
- 2013 — Мікола Дубоўскі, беларускі пісьменьнік[1]
Крыніцы
рэдагавацьСьвяты
рэдагаваць11 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў