Камі́лё-Хасэ́-Мануэ́ль-Хуа́н-Рамо́н-Франсі́ска-дэ-Хэро́німа Сэ́ля-Тру́лёк (па-гішпанску: Camilo José Manuel Juan Ramón Francisco de Jerónimo Cela Trulock; 11 траўня 1916 — 17 студзеня 2002) — выбітны гішпанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1989 году.

Камілё-Хасэ Сэля
Camilo José Cela
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Camilo José María Manuel Juan Ramón Francisco Javier de Jerónimo Cela Trulock
Нарадзіўся 11 траўня 1916(1916-05-11)[1][2][3][…]
Падрон, Галісія, Гішпанія
Памёр 17 студзеня 2002(2002-01-17)[1][2][3][…] (85 гадоў)
Мадрыд, Гішпанія
Пахаваны
Бацькі Camilo Crisanto Cela y Fernández[d]
Camila Emanuela Trulock y Bertorini[d]
Сужэнец María del Rosario Conde Picavea[d] і Marina Concepción Castaño López[d]
Дзеці Каміла Хасэ Села Кондэ[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці з 1942
Кірунак Tremendismo
Жанр навэлы, кароткія апавяданьні, эсэ
Мова гішпанская мова[5][6]
Значныя творы «Сям’я Паскуаля Дуартэ»
«Вулей»
Прэміі Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1989)
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Карляса III Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Grand Cross of the Military Order of Saint James of the Sword Вялікі крыж ордэна Сонца Пэру Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1989) прэмія Мігеля дэ Сэрвантэса прэмія прынца Астурыйскага
Saint George's Cross Castelao Medal ганаровы доктар Нацыянальнага ўнівэрсытэту Сан-Маркас[d] ганаровы доктар Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплютэнсэ[d] (1991) ганаровы доктар Унівэрсытэту Сант’яга-дэ-Кампастэлі[d] (1980) honorary doctorate of the University of the Balearic Islands[d] ганаровы доктар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта[d] ганаровы доктар Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме[d] ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (11 траўня 1990) Premio Planeta de Novela[d] (1994) National Novel Prize[d] (1984) Grand Cross of the Aeronautical Merit (Spain) - White Decoration
Скульптура Камілё-Хасэ Сэля ў Гваладахары

Ніводная з постацей гішпанскай культуры не выклікае такой разнастайнасьці ацэнак, як Камілё-Хасэ Сэля.

Біяграфія

рэдагаваць

Камілё-Хасэ Сэля нарадзіўся ў мястэчку Ірыя Флявія, якое адносіцца да муніцыпалітэта Падрон, што ў Галісіі, у сям’і мытнага службоўцы. З 1925 году месцам пражываньня сям’і Камілё становіцца Мадрыд. У 1934 годзе пачаў вывучаць мэдыцыну, але неўзабаве кінуў. Пазьней, ужо пасьля Грамадзянскай вайны пачаў вывучаць права і філязофію, аднак вучобу ня скончыў. Падчас Грамадзянскай вайны спачатку выступаў на баку рэспубліканцаў, але неўзабаве перайшоў да франкістаў. Пасьля адпрэчыў дыктатуру Франка і заняў незалежную і правакацыйную пазыцыю.

Пасьля сканчэньня Грамадзянскай вайны працаваў пісарам у Нацыянальным сындыкаце тэкстыльнай прамысловасьці, дзе напісаў свой першы раман, які прынёс яму вядомасьць: «Сям’я Паскуаля Дуартэ» (1942). Адным з найлепшых твораў раньняга пэрыяду творчасьці Сэля зьявіўся раман «Вулей» («La colmena») (1951), які выйшаў у сьвет у Аргентыне з-за праблемаў з цэнзурай у Гішпаніі. У кнізе распавядаецца пра жаласнае існаваньне людзей у гішпанскай сталіцы пасьля завяршэньня Грамадзянскай вайны.

У 1944 годзе ўзяў шлюб з Расарыё Кондэ Пікавэя, якая стала для яго неадлучнай спадарожніцай і асабістым сакратаром да таго моманту, як у 80-х гадах пісьменьнік не закахаўся ў маладую журналістку Марыну Кастаньё (нар. 14 сакавіка 1957 году). У 1991 годзе быў зарэгістраваны шлюб Сэля з Кастаньё, якая стала пасьля яго сьмерці 17 студзеня 2002 году аднаасобнай спадчыньніцай маёмасьці пісьменьніка, у завяшчаньні Сэля не знайшлося месца нават яго адзінай унучцы Каміле.

У 1954 гаду Камілё пераехаў на Маёрку, дзе двума гадамі пазьней пачаў выдаваць літаратурны часопіс «Паперы Сон Армаданса». У гады дыктатуры ў гэтым часопісе выйшлі шматлікія творы гішпанскіх аўтараў, якія знаходзіліся ў выгнаньні. У 1957 годзе быў абраны чальцом Каралеўскай Акадэміі гішпанскай мовы.

Творчасьць і прызнаньне

рэдагаваць

Камілё-Хасэ Сэля паспрабаваў свае сілы практычна ва ўсіх літаратурных жанрах: раман, аповесьць, апавяданьне, казка, мэмуары, шляхавыя цыдулкі, артыкул, п’еса, паэзія, пераклад.

Склаў слоўнікі: «Сакрэтны слоўнік» (1968—1971) і «Эратычная энцыкляпэдыя» (1976). Сэла зьяўляецца доктарам Honoris causa ўнівэрсытэтаў сьвету. Вяршыняй прызнаньня творчасьці Сэля зьявілася прысуджэньне яму Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 1989 годзе.

Сярод іншых прэстыжных прэміяў: Нацыянальная літаратурная прэмія 1984 году за раман «Мазурка для двух трупаў» (1983), Прэмія прынца Астурыяс 1987 году, Прэмія «Плянэты» 1994 году за раман «Крыж Сьвятога Андрэса» (1994), Прэмія Сэрвантэса 1995 году за творчы шлях у літаратуры. У 1996 годзе кароль Хуан Карляс I прысвоіў Сэля тытул маркіза Ірыя Флавія. Пахаваны Камілё-Хасэ Сэля ў галісійскім мястэчку Падрон.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • 1942 — «Сям’я Паскуаля Дуартэ»
  • 1943 — «Флігель спачынку»
  • 1951 — «Вулей»
  • 1953 — «Місіс Колдуэл размаўляе са сваім сынам»
  • 1969 — «Пярэдадзень і сьвяты ў гонар сьвятога Сан Каміла ў 1936 годзе ў Мадрыдзе»
  • 1983 — «Мазурка для двух трупаў»
  • 1994 — «Крыж Сьвятога Андрэса»
  • «Арыстакратычнае кафэ»
  • «Ах, гэтыя козы!»
  • «Будзем лічыць, што вінаватая вясна»
  • «Жалезная хватка»
  • «Клюб мэсіяў»

Кнігі нарысаў

рэдагаваць
  • 1948 — «Вандраваньні ў Алькарыю»
  • 1955 — «Вэнэсуэльскія аповесьці. Рудая»
  1. ^ а б Camilo José Cela // Babelio (фр.) — 2007.
  2. ^ а б Camilo José Cela // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Camilo José Cela Trulock // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  5. ^ Cela, Camilo José, 1916-2002 // CONOR.SI
  6. ^ Premio Planeta Ganadores

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць