Бэнэдыкт Дыбоўскі

Бэнэдыкт Дыбоўскі (11 траўня 1833, маёнтак Адамарын каля Маладэчна — 31 студзеня 1930) — заоляг, прыродазнаўца, лекар і публіцыст. Замежны чалец-карэспандэнт АН СССР (1928), чалец акадэміі ведаў у Кракаве (1884). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.

Бэнэдыкт Дыбоўскі
Benedykt Dyboŭski. Бэнэдыкт Дыбоўскі (1910).jpg
Бэнэдыкт Дыбоўскі
Род дзейнасьці заоляг, прыродазнаўца
Дата нараджэньня 11 траўня 1833
Месца нараджэньня Адамарын Віленскага павету
Дата сьмерці 31 студзеня 1930
Месца сьмерці Львоў
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак натураліст, лекар, географ, заоляг, энтамоляг, эспэрантыст
Навуковая сфэра геаграфія
Месца працы
Бацька Ян Дыбоўскі[d]
Маці Саламея з Пшысецкіх[d]
Узнагароды
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся 11 траўня 1833 году ў маёнтку Адамарын каля Маладэчна. Скончыў Дорпацкі (Тартускі) унівэрсытэт (1857), навучаўся ўва Ўроцлаве (1857—1858) і Бэрліне (1858—1860). З 1862 прафэсар у Варшаўскім унівэрсытэце.

За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ўзялі яго пад варту ў Х Павільёне Варшаўскае цытадэлі, а потым выслалі ў Сыбір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. У 1879—1884 працаваў лекарам на Камчатцы. З 1884 выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце.

Дасьледаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў[1].

Памёр 31 студзеня 1930 году. Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Генадзь Каханоўскі. Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 322.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Бэнэдыкт Дыбоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў