Гары Каспараў

савецкі і расейскі шахматыст

Гары Кімавіч Каспараў (пры нараджэньні Вайнштэйн; нар. 13 красавіка 1963, Баку) — савецкі і расейскі шахматыст, 13-ы чэмпіён сьвету па шахматах, шахматны літаратар і палітык. Міжнародны гросмайстар (1980), заслужаны майстар спорту СССР (1985), чэмпіён сьвету сярод юнакоў (1980), чэмпіён СССР (1981, 1988), чэмпіён Расеі (2004), уладальнік прызу лепшага шахматыста року «Шахматны Оскар» у 1982—1983, 1985—1988, 1995—1996, 1999, 2001—2002. З 1985 року Каспараў бесьперапынна ўзначальваў рэйтынг-сьпіс ФІДЭ: на 1 студзеня 2006 року ён займаў першае месца з каэфіцыентам Эла 2812, але, згодна з правіламі ФІДЭ, быў выключаны з рэйтынг-сьпісу на 1 красавіка 2006 року, паколькі ня ўдзельнічаў у турнірах на працягу папярэдніх 12 месяцаў. У 2005 року скончыў шахматную кар’еру, каб прысьвяціць сябе палітычнай дзейнасьці. Ён зьяўляецца старшынём Аб’яднанага грамадзянскага фронту, адным з сустаршыняў Усерасейскага грамадзянскага кангрэсу, дэпутатам Нацыянальнай асамблеі Расейскай Фэдэрацыі. У 2008 року стаў адным са стваральнікаў і сябрам Фэдэральнага бюро апазыцыйнага Аб’яднанага дэмакратычнага руху «Салідарнасьць».

Гары Каспараў
Краіна
Нарадзіўся 13 красавіка 1963(1963-04-13)[4][5][6][…] (61 год)
Званьнемайстар спорту СССР у шахматах[d], міжнародны майстар[d], гросмайстар[8] і старэйшы трэнэр ФІДЭ[d]
Каспараў падчас матчу супраць кампутара