Дуглас Адамз

ангельскі пісьменьнік, гумарыст

Ду́глас Адамз (па-ангельску: Douglas Adams; 11 сакавіка 1952, Кембрыдж, Ангельшчына, Вялікабрытанія — 11 траўня 2001, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — брытанскі пісьменьнік, аўтар твораў у жанры фантастыкі. Скончыў каледж Сэнт-Джон у Кембрыджы.

Дуглас Адамз
Douglas Adams
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Douglas Noël Adams
Нарадзіўся 11 сакавіка 1952, Кембрыдж, Вялікабрытанія
Памёр 11 траўня 2001, Санта-Барбара, ЗША
Пахаваны
Бацькі Крыстафэр Дуглас Адамз[d][7]
Жанэт Адамз[d][7]
Сужэнец Джэйн Бэлсан[d][7]
Дзеці Полі Джэйн Адамз[d][7]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, сцэнарыст
Гады творчасьці з 1974
Жанр фантастыка, гумар, сатыра
Мова ангельская
Значныя творы Аўтаспынам па Галяктыцы, Рэстаран «У канцы Сусьвету»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://www.douglasadams.com/

Адзін зь любімых пэрсанажаў пісьменьніка — «негераічны» герой[a]. Пэўныя канцэпцыі з твораў ўвайшлі ў папулярную субкультуру Сеціва («бабілёнская рыбка», якая дазваляе разумець кожную мову[b], «Даведнік галяктычнага аўтаспыньніка», як мэтафара Сеціва, які ўтрымлівае інфармацыю пра ўсё, прычым інфармацыя можа быць цалкам несапраўднай і нават небясьпечнай; фраза «не панікуй», па-ангельску: Don’t panick!, якая месьціцца на вокладцы «Даведніка галяктычнага аўтаспыньніка»).

Сэрыя «Аўтаспынам па Галяктыцы»

рэдагаваць

Сэрыя была запачаткаваная як нізка радыёпастановак для Бі-Бі-Сі, потым ператворана ў сэрыю раманаў.

  1. Аўтаспынам па Галяктыцы (па-ангельску: «The Hitch Hiker's Guide to the Galaxy»).
  2. Рэстаран пры канцы сусьвету (па-ангельску: «The Restaurant at the End of the Universe»).
  3. Жыцьцё, сусьвет і ўсё наогул (па-ангельску: «Life, the Universe, and Everything»).
  4. Бывайце, дзякуй вам за рыбку (па-ангельску: «So Long, and Thanks for All the Fish»).
  5. Пераважна бяскрыўдная (па-ангельску: «Mostly Harmless»).

Сэрыя «Дэк Джэнтлі»

рэдагаваць
  1. Галістычнае дэтэктыўнае агенцтва Дэка Джэнтлі (па-ангельску: «Dirk Gently's Holistic Detective Agency», 1981).
  2. Доўгі і змрочны перапынак на гарбату для душы (па-ангельску: «The Long Dark Tea-Time of the Soul»).
  3. Апошняя магчымасьць бачыць… (па-ангельску: «Last Chance to See…», разам з Маркам Карвадайнам).
  4. Жытні сэнс (па-ангельску: «The Meaning of Liff», разам з Джонам Лойдам).

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
Заўвагі
  1. ^ Глядзіце, напрыклад, «Сеціўнае інтэрвію…»
  2. ^ Напр., у назьве перакладальнага сэрвісу http://babelfish.altavista.com.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць