Аляксандра і Канстанцін
Алякса́ндра і Канстанці́н (A&K) — беларускі музычны дуэт, у які ўваходзяць Аляксандра Кірсанава (Аляксандра) і Канстанцін Драпеза (Канстанцін).
Аляксандра і Канстанцін | |
Гады | 1998 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Барысаў, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | фольк-мадэрн, поп-рок |
Выдавец | West Records, Vigma |
Удзельнікі | Аляксандра Канстанцін |
alexandrakonstantin.com |
Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» створаны ў 1998 годзе ў горадзе Барысаве. Першапачаткова музычная праграма складалася з кавэр-вэрсій сусьветна вядомых песень. З 1999 году працуюць у стылі фолк-мадэрн. У 2000 годзе дуэт стаў ляўрэатам ТБ-конкурса маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань», і ў якасьці прызу атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. У 2001 годзе выпусьцілі альбом «За ліхімі за маразамі» накладам у 1000 асобнікаў пры дапамозе завода «БелАЗ» (Жодзін, Менская вобласьць)[1]. З таго часу й распачалася зорная кар’ера дуэта: выступы ў Беларусі, Расеі, Украіне, Казахстане, Эстоніі, Летуве, Латвіі, Баўгарыі, Польшчы, Нямеччыне.
Дуэт A&K стаў ляўрэатам многіх міжнародных конкурсаў і фэстаў: «Славянскі кірмаш у Віцебску-2002», «Ethnosfera — 2002» (Польшча), «Астана-2003» (Казахстан), «Palangos Gaida-2005» (Летува), «Discovery 2006» (Баўгарыя). Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 году па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваньнях Эўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале.
Зь песьняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Эўрабачаньне-2004» у Турцыі.
Гісторыя
рэдагавацьКанстанцін Драпеза граў у гурце ў Барысаве. Ён пазнаёміўся з Аляксандрай, калі яна аднойчы прыйшла на рэпетыцыю гэтага гурту. У кастрычніку быў створаны дуэт «Аляксандра і Канстанцін». Пачыналі музыкі з выкананьня кавэраў вядомых сусьветных гітоў. Першы канцэрт адбыўся ў лістападзе ў менскім «Стар-клюбе»[2].
20 траўня Аляксандра ўдзельнічала ў тэлевізійным конкурсе маладых артыстаў «Зорная Ростань», дзе стала ляўрэатам 3-яй прэміі.
Дуэт стаў ляўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная Ростань» і ў якасьці ўзнагароды атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Песьня «Ой, арол, ты арол» была выкарыстана ў гукавай дарожцы да дакумэнтальнага фільма пра гісторыю Беларусі «На фоне стагоддзя» (кінастудыя «Беларусьфильм», рэжысэр — Надзея Гаркунова).
24 лютага выступілі на «Рок-каранацыі». Прынялі ўдзел у канцэрце, прысьвечаным 30-годзьдзю «Песьняроў». Выпушчаны альбом За ліхімі за марозамі, які складаўся з 6 апрацовак беларускіх народных песьняў, 1 інструмэнтальнай мэлёдыі і 3 кавэраў на ангельскамоўныя песьні[1].
У падтрымку альбому За ліхімі за марозамі праведзены шэраг канцэртаў па гарадах Беларусі. У чэрвені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» прымаюць удзел у конкурсе ў межах Эўрапейскага фэстывалю этна- і фолкмузыкі «Ethnosfera 2002» у Польшчы, дзе становіцца ляўрэатам трэцяй прэміі. Посьля гэтай падзеі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» увайшлі ў склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі як самастоёная творчая адзінка[3]. У ліпені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» стаў ляўрэатам 2-й прэміі міжнароднага фэсту Славянскі базар у Віцебску — 2002.
30 сакавіка ўдзельнічалі ў памятным канцэрце, прысьвечаным Уладзімеру Мулявіну ў Менскім Палацы Рэспублікі. Зьняты кліп на песьню «Пчолка» (2003, рэжысэры Валянцін Сьвіягін, Валеры Сафонаў),
Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 году па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваннях Эўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале. Зь песьняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Эўрабачаньне-2004» у Турцыі[4].
27 сакавіка адбыліся здымкі відэакліпа на песьню «Stairs of Separation» (рэжысэр — Сяргей Маеўскі).
9 лютага выйшаў новы дыск дуэта «Аляксандра і Канстанцін» з назвай «Аўтаномная Навігацыя».
У студзені здымаўся кліп на песьню «The Money & The Mountains» (рэжысэр — Сяргей Маеўскі). 2 лютага адбыўся вялікі сольны канцэрт з праграмай «Аўтаномная навігацыя» ў канцэртнай залі Менск[5]. У верасьні ўдзельнікі дуэту Аляксандра і Канстанцін ажаніліся[6]
1 студзеня Аляксандра і Канстанцін выступлілі на сьвяточным канцэрце ў Варне, Баўгарыя. 13 лютага ў горадзе Магілёве Аляксандра і Канстанцін выступілі на буйным супольным канцэрце зь пераможцам дзіцячага Эўрабачаньня Аляксеем Жыгалковічам і брэйк-камандай «All stars». 26 лютага выдадзены канцэртны DVD з запісам песень па-ангельску «My Galileo», «The Money & The Mountains» (грошы і горы), «Stairs of Separation» (лесьвіца разьдзяленьня)[7].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- За ліхімі за марозамі (аўт. выд./«Ковчег», 2001)
- Сойка (аўт. выд., 2003)
- A&K Лепшае (West Records, 2004)
- Аўтаномная Навігацыя (West Records, 2006)
- «Ключы златыя» (Vigma, 2009)[8]
- М1 (Vigma, 2013)[9][10][11].
Самотнікі
рэдагаваць- My Galileo. The Best (2004)
- Масьленіца (2011)[12]
Супольныя праекты
рэдагавацьУдзельнікі
рэдагаваць- Аляксандра Кірсанава — Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў. У дуэце вакаліст, кампазытар, аранжыроўшчык. Грае на акарыне, блёк-флейце, вусным гармоніку, фартэпіяна, пэркусіі.
- Канстанцін Драпеза — Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У дуэце гітарыст, кампазытар, аранжыроўшчык. Грае на акустычнай і электрычнай гітары, домры, сазе.
Папярэднік — |
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2004 |
Наступнік Анжаліка Агурбаш |
Літаратура
рэдагаваць- Д.П. «АЛЯКСАНДРА І КАНСТАНЦІН» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 15–16. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ларыса Цімошык. Фолк і ня толькі // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2002. — № 76 (24455). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Александра и Константин Продюсерский центр NONSTOPRECORDS
- ^ Александра и Константин (рас.) Кто есть кто в Республике Беларусь Архіўная копія
- ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-15 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
- ^ Аляксандра i Канстанцін на Беларусь на Еўрабачанні
- ^ Александра и Константин оформили отношения // TUT.BY (рас.)
- ^ Афіцыйны сайт Архіўная копія ад 20 жніўня 2008 г. (бел.)
- ^ Александра и Константин: биография Ultra-Music (рас.)
- ^ М1. Аляксандра, Канстанцін і кампраміс // Тузін гітоў, 24 кастрычніка 2013 г. Праверана 22 траўня 2017 г.
- ^ М1. Тузін Гітоў. 24 кастрычніка 2013
- ^ Сяргей Будкін. (2013-04-23) Аляксандра, Канстанцін і кампраміс (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2012-03-06) Аляксандра і Канстанцін — Масьленіца (EP), 2011 (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-04 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Архіўная копія ад 2 лютага 2012 г. (бел.) (анг.)