Эўрапейскі моладзевы парлямэнт
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Эўрапейскі моладзевы парлямэнт (ЭМП; па-ангельску: European Youth Parliament, EYP; па-француску: Parlement Européen des Jeunes, PEJ) — непрыбытковая, непалітычная арганізацыя, якая прыцягвае эўрапейскую моладзь да актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці, а таксама працуе над міжкультурным паразуменьнем. Арганізацыя прыцягвае каля 20 000 юнакоў і дзяўчатаў з усяе Эўропы кожны год. Заснаваная была ў 1987 годзе ў Фантэнблё, Францыя.
Гісторыя
рэдагавацьЭўрапейскі моладзевы парлямэнт быў першапачаткова школьным праектам ліцэя ў Фантэнблё, што на поўдзень ад Парыжу. Там таксама адбыліся тры першыя Міжнародныя сэсіі, пачынаючы з 1988 году, прыблізна праз год пасьля зьяўленьня ідэі.
Арганізацыя разьвівалася і надалей цягам некалькіх год, пакуль у 1991 годзе не перамясьцілася ў Ўітні, Оксфардшыр, дзе была афіцыйна зарэгістраваная як European Youth Parliament International Ltd., даччыная кампанія дабрачыннай арганізацыі Fontainebleau Youth Foundation, што была адмыслова створаная ў 1992 годзе.
У 2001 і 2004 гадах ЭМП сутыкнуўся з разнастайнымі фінансавымі праблемамі. У выніку 4 лістапада 2004 году Эўрапейскі моладзевы парлямэнт атрымаў другое нараджэньне, дзякуючы двухбаковаму пагадненьню паміж прадстаўнікамі Саветам Нацыянальных Камітэтаў ЭМП, выпускнікамі і фундацыяй Heinz-Schwarzkopf Foundation. З таго часу ЭМП зьяўляецца праграмай ад Heinz-Schwarzkopt-Stiftung. Офіс ЭМП знаходзіцца ў Бэрліне, Нямеччына.
Рэальная дзейнасьць ЭМП ніколі не спынялася за гэты час.
Пачынаючы з 2004 году ЭМП правёў некалькі рэформаў, каб забясьпечыць большую празрыстасьць у сваіх інстытутах і павелічэньне колькасьці падзей.
Кіраваньне
рэдагавацьНа міжнародным узроўні ЭМП кіруецца міжнародным праўленьнем, Кіруючым Органам (па-ангельску: the Governing Body). Кіруючы Орган складаецца з 6 абраных Нацыянальнымі Камітэтамі і выпускнікамі апошніх сэсіяў чальцоў. Прадстаўнік Heinz-Schwarzkopf Foundation таксама ўваходзіць у склад Кіруючага Органа.
Праўленьне па-большасьці адказнае за забесьпячэньне якасьці Міжнародных сэсіяў, але таксама нясе адказнасьць за агульнае разьвіцьцё арганізацыі і доўгатэрміновую стабільнасьць і ахову арганізацыі.
Штодзённымі пытаньнямі ЭМП займаецца мэнэджар (з 2004 году — Філіп Шарф).
Нацыянальныя камітэты
рэдагавацьНа нацыянальным узроўні ЭМП прадстаўляюць выканаўчыя органы — Нацыянальныя Камітэты. Нацыянальныя Камітэты ЭМП мажліва знайсьці тут:
- Армэнія
- Аўстрыя — EYP Austria
- Бэльгія — EYP Belgium
- Беларусь — EYP Belarus
- Баўгарыя — EYP Bulgaria
- Харватыя — EYP Croatia
- Кіпр
- Чэхія — EYP Czech Republic
- Данія
- Эстонія — Tegusad Eesti Noored
- Фінляндыя — EYP Finland
- Францыя — PEJ France
- Нямеччына — EYP Germany
- Грузія
- Грэцыя — EYP Greece
- Вугоршчына
- Ісьляндыя
- Ірляндыя — EYP Ireland
- Італія — Italy(недаступная спасылка)
- Латвія — EYP Lativa
- Летува — EYP Lithuania
- Люксэмбург
- Паўночная Македонія — EYP Macedonia
- Мальта
- Нідэрлянды — EYP The Netherlands
- Нарвэгія — EYP Norway
- Польшча — EYP Poland
- Партугалія — PEJ Portugal
- Румынія — EYP Romania
- Расея — EYP Russia
- Сэрбія
- Славенія
- Гішпанія — EYP Spain
- Швэцыя — EYP Sweden
- Швайцарыя — EYP Switzerland
- Турэччына — EYP Turkey
- Украіна — EYP Ukraine
- Вялікабрытанія — EYP UK
Сэсіі
рэдагавацьЭМП арганізуе тры міжнародныя 9-дзённыя сэсіі кожны год. Яны арганізоўваюцца ў розных краінах і да ўдзелу запрашаюцца ўсе эўрапейскія краіны, ня толькі краіны Эўразьвязу. Нацыянальны камітэт кожнае краіны абірае сваю дэлегацыю колькасьцю 3-10 чалавек. Кожная сэсія складаецца з працы ў камітэце па сучасным пытаньні эўрапейскае палітыкі, а таксама з Генэральнае Асамблеі, на якой рэзалюлюцыі разглядаюцца, па іх вядуцца дэбаты і ў выніку яны прымаюцца альбо не агульным галасаваньнем.
Дадаткова Нацыянальныя камітэты ЭМП арганізоўваюць вялікую колькасьць сэсіяў нацыянальнага і рэгіянальнага маштабу.
На восень 2008 году 59 міжнародных сэсій ЭМП адбыліся:
- 1 Міжнародная Сэсія ў Фантэнблё (Францыя), 1988
- 2 Міжнародная Сэсія ў Фантэнблё (Францыя), 1989
- 3rd Міжнародная Сэсія ў Тэсалёнікі (Грэцыя), 1989
- 4th Міжнародная Сэсія ў Фантэнблё (Францыя), 1990
- 5th Міжнародная Сэсія ў Лісабон (Партугалія), 1990
- 6th Міжнародная Сэсія ў Кронбэрг (Нямеччына), 1990
- 7th Міжнародная Сэсія ў Прага (Чэхія), 1991
- 8th Міжнародная Сэсія ў Барсэлёна (Гішпанія), 1991
- 9th Міжнародная Сэсія ў Оксфард (Вялікабрытанія), 1992
- 10th Міжнародная Сэсія ў Страсбург (Францыя), 1992
- 11th Міжнародная Сэсія ў Гент (Бэльгія), 1992
- 12th Міжнародная Сэсія ў Будапэшт (Вугоршчына), 1993
- 13th Міжнародная Сэсія ў Люксэмбург (Люксэмбург), 1993
- 14th Міжнародная Сэсія ў Фантэнблё (Францыя), 1993
- 15th Міжнародная Сэсія ў Бэрлін (Нямеччына), 1994
- 16th Міжнародная Сэсія ў Брусэль (Бэльгія), 1994
- 17th Міжнародная Сэсія ў Гольстэбро (Данія), 1994
- 18th Міжнародная Сэсія ў Гётэбэрг (Швэцыя), 1995
- 19th Міжнародная Сэсія ў Дублін (Ірляндыя), 1995
- 20th Міжнародная Сэсія ў Мілан (Італія), 1995
- 21 Міжнародная Сэсія ў Хэльсынкі (Фінляндыя), 1996
- 22 Міжнародная Сэсія ў Мюнхэн (Нямеччына), 1996
- 23rd Міжнародная Сэсія ў Нікасія (Кіпр), 1996
- 24th Міжнародная Сэсія ў Тэсалёнікі (Грэцыя), 1997
- 25th Міжнародная Сэсія ў Барсэлёна (Гішпанія), 1997
- 26th Міжнародная Сэсія ў Эдынбург (Вялікабрытанія), 1997
- 27th Міжнародная Сэсія ў Гранада (Гішпанія), 1998
- 28th Міжнародная Сэсія ў Брусэль (Бэльгія), 1998
- 29th Міжнародная Сэсія ў Вена (Аўстрыя), 1998
- 30th Міжнародная Сэсія ў Рым (Італія), 1999
- 31 Міжнародная Сэсія ў Ваймар (Нямеччына), 1999
- 32 Міжнародная Сэсія ў Хемээнліна (Фінляндыя), 1999
- 33rd Міжнародная Сэсія ў Атэны (Грэцыя), 2000
- 34th Міжнародная Сэсія ў Бэрн (Швайцарыя), 2000
- 35th Міжнародная Сэсія ў Оксфард (Вялікабрытанія), 2000
- 36th Міжнародная Сэсія ў Стакгольм (Швэцыя), 2001
- 37th Міжнародная Сэсія ў Дуброўнік (Харватыя), 2001
- 38th Міжнародная Сэсія ў Порту (Партугалія), 2001
- 39th Міжнародная Сэсія ў Рыга (Латвія), 2002
- 40th Міжнародная Сэсія ў Гент (Бэльгія), 2002
- 41 Міжнародная Сэсія ў Турын (Італія), 2002
- 42 Міжнародная Сэсія ў Прага (Чэхія), 2003
- 43rd Міжнародная Сэсія ў Дублін (Ірляндыя), 2003
- 44th Міжнародная Сэсія ў Талін (Эстонія), 2003
- 45th Міжнародная Сэсія ў Дургэм (Вялікабрытанія), 2004
- 46th Міжнародная Сэсія ў Табар (Чэхія), 2004
- 47th Міжнародная Сэсія ў Бэрлін (Нямеччына), 2004
- 48th Міжнародная Сэсія ў Ставангер (Нарвэгія), Spring 2005
- 49th Міжнародная Сэсія ў Базэль (Швайцарыя), Summer 2005
- 50th Міжнародная Сэсія(недаступная спасылка) ў Бары (Італія), Autumn 2005
- 51 Міжнародная Сэсія ў Парыж (Францыя), Spring 2006
- 52 Міжнародная Сэсія ў Вэнтсьпілс — Рыга (Латвія), Summer 2006
- 53rd Міжнародная Сэсія ў Кіеў (Украіна), Autumn 2006
- 54th Міжнародная Сэсія ў Потсдам (Нямеччына), Spring 2007
- 55th Міжнародная Сэсія ў Беласток (Польшча), Summer 2007
- 56th Міжнародная Сэсія ў Дублін (Ірляндыя), Autumn 2007
- 57th Міжнародная Сэсія ў Прага (Чэхія) Spring 2008
- 58th Міжнародная Сэсія ў Лівэрпул (Вялікабрытанія), Summer 2008
Будучыя сэсіі ўключаюць:
- 60 Міжнародная сэсія Стакгольме (Швэцыя), вясна 2009
- 61 Міжнародная сэсія ў Лёвэне (Бэльгія), лета 2009
- 62 Міжнародная сэсія ў Хэльсынкі, (Finland), восень 2009
- 63rd International Session in Трамсё (Нарвэгія), вясна 2010
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- European Youth Parliament — афіцыйная старонка
- European Youth Parliament Alumni Network(недаступная спасылка)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |