Вэ́нтсьпілс (был. Вінда́ва, па-латыску: Аўдыё Ventspils , па-нямецку: Windau, па-ліўску: Vǟnta) — горад на паўночным захадзе Латвіі, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Плошча — 55,4 км²; насельніцтва — 39 861 чалавек (2016). Шосты паводле велічыні горад Латвіі.

Вэнтсьпілс
лат. Ventspils
Вэнтсьпілскі замак (XIII стагодзьдзе)
Вэнтсьпілскі замак (XIII стагодзьдзе)
Герб Вэнтсьпілсу Сьцяг Вэнтсьпілсу
Першыя згадкі: 1290
Магдэбурскае права: 1378
Краіна: Латвія
Мэр: Айврарс Лембэргс
Плошча: 55,4 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 39 861 чал.[1]
шчыльнасьць: 719,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+371) 636
Паштовы індэкс: LV-36(01-21)
Геаграфічныя каардынаты: 57°23′23″ пн. ш. 21°33′52″ у. д. / 57.38972° пн. ш. 21.56444° у. д. / 57.38972; 21.56444Каардынаты: 57°23′23″ пн. ш. 21°33′52″ у. д. / 57.38972° пн. ш. 21.56444° у. д. / 57.38972; 21.56444
Вэнтсьпілс на мапе Латвіі
Вэнтсьпілс
Вэнтсьпілс
Вэнтсьпілс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ventspils.lv
Порт у Вэнтсьпілсе на рацэ Вэнце

Знаходзіцца за 189 км ад Рыгі. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латыскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). Незамярзальны порт на Балтыйскім моры.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першая летапісная згадка — 1290 г., калі паўстаў заснаваны лівонцамі замак на рацэ Вэнце. У 1314 атрымаў гандлёвыя прывілеі і стаў значным гандлёвым местам Ганзейскай лігі.

У складзе Курляндзкага герцагства стала разьвівацца караблебудаваньне. У Вэнтсьпілсе былі збудаваныя 44 баявыя і 79 гандлёвых караблёў, і менавіта адсюль герцагскі флёт выправіўся калянізаваць Гамбію ды Табага. Таксама разьвівалася мэтала, бурштына- і дрэваапрацоўка.

Места разбуралі ў часе вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй і Вялікай Паўночнай вайны, а ў 1711 большасьць асталых жыхароў вымерла ад чумы.

З далучэньнем да Расейскай імпэрыі разьвіцьцё Вэнтсьпілсу спынілася. Толькі ў 1850 року зноў пачало разьвівацца караблебудаваньне і гандаль. У 1890-х порт быў мадэрнізаваны і злучаны чыгункай да Масквы. Да 1913 року ён стаў адным з найбольш актыўных портаў з гадавым абаротам 130 мільёнаў рублёў. Колькасьць насельніцтва павялічылася з 7000 у 1897 да 29 000 у 1913.

 
Латышы ўцякаюць перад надыходам Чырвонай арміі (1944)

У кайзэраўскую акупацыю 1915—1919 насельніцтва зьменшылася амаль напалову, частка яго вярнулася пасьля здабыцьця незалежнасьці.

У 1939 у Вэнтсьпілсе была створаная вайсковая база Саветаў. Пасьля акупацыі сюды прайшоў нафтаправод, і Вэнтсьпілс стаў найбуйнейшым портам СССР па экспарце сырой нафты. У паваенны час за 30 км на поўнач ад Вэнтсьпілсу разьмясьцілася савецкі радыёастранамічны цэнтар (лат. Ventspils Starptautiskais radioastronomijas centrs), пра існаваньне якога большасьць латышоў ня ведалі да 1994.

Пасьля развалу СССР латыскі ўрад пачаў праграму па прыцягненьні ў Вэнтсьпілс турыстаў.

Эканоміка

рэдагаваць

Вэнтсьпілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінэральных рэсурсаў з Расеі, Калійных соляў зь Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтсьпілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтсьпілса да швэдзкага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.

Вэнтсьпілскі аэрапорт — адзін з трох міжнародных у Латвіі.

Сфэра інфармацыйных тэхналёгіяў — Вэнтсьпілскі парк высокіх тэхналёгіяў.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Буйны турыстычны цэнтар. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сьценах якога сёньня разьмяшчаецца сучасны музэй.

Адукацыя

рэдагаваць

Навучальныя ўстановы ў горадзе:

 
Вэнтсьпілскі алімпійскі цэнтар

Баскетбольная каманда з Вэнтсьпілсу шмат разоў была чампіёнам краіны. У футбольнай камандзе «Вэнтсьпілс» у свой час гуляў беларус Аляксандар Хацкевіч.

Дзейнічаюць алімпійскі цэнтар «Вэнтсьпілс» з баскетбольнай, лядовай арэнамі, легкаатлетычным манэжам і футбольнымі стадыёнамі.

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2016. (PDF) (лат.). PMLP.gov.lv. Праверана 24 жнівень 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць