Штадлер Менск
Каардынаты: 53°44′35″ пн. ш. 27°21′34″ у. д. / 53.74306° пн. ш. 27.35944° у. д.
«Шта́длер Менск» (рас. Штадлер Минск) — машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 2011 году ў Фаніпалі (Койданаўскі раён) ў якасьці сумеснага прадпрыемства «Электрычны транспарт» з удзелам Менскага аблвыканкаму ў выглядзе актываў холдынгу «Белкамунмашу»[1].
наркам. Штадлер Мінск | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 21 сьнежня 2011 (12 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Менскі аблвыканкам, «Штадлер» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менская вобласьць |
Адрас | Койданаўскі раён, Фаніпаль, Завадзкая вул., д. 47 |
Ключавыя фігуры | Філіп Брунэр, Аляксей Кавецкі (галоўны канструктар) |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | вагон, трамвай, цягнік |
Лік супрацоўнікаў | 1500 (2021 год) |
Матчына кампанія | «Штадлер» (Швайцарыя) |
На 2021 год прадпрыемства ўваходзіла ў свабодную эканамічную зону «Менск» і зьяўлялася найбольшым вытворцам вагонаў і цягнікоў у Беларусі. На заводзе выраблялі 2-павярховыя цягнікі «Кіс» і 1-павярховыя «Флірт», спальныя вагоны, трамваі «Мяцеліца» і цягнікі мэтро[2]. У 2020 годзе «Штадлер Менск» меў вытворчую пляцоку плошчай 5 га, у тым ліку склад і 5 цэхаў: зварачны, афарбоўкі, зборкі, запуску і мэханічнай апрацоўкі[3].
Мінуўшчына
рэдагаваць19 сакавіка 2010 году Беларуская чыгунка і швайцарскае прадпрыемства «Штадлер» заключылі пагадненьне аб пастаўцы 6 электрацягнікоў «Флірт» для гарадзкіх лініяў і 4 — для рэгіянальных у 2011—2012 гадах. У 2011 годзе ў Беларусь паставілі 3 гарадзкіх электрацягнікі і 2 электрацягнікі рэгіянальных лініяў бізнэс-клясы. 10 верасьня 2011 году адкрылі рух гарадзкіх электрацягнікоў па маршруце Менск-Пасажырскі — Беларусь (Заслаўе). У кастрычніку 2011 году такія цягнікі пусьцілі па маршруце Менск-Пасажырскі — Рудзенск (Пухавіцкі раён). У лістападзе 2011 году адкрылі рух электрацягнікоў рэгіянальных лініяў бізнэс-клясы па маршуратах Менск — Баранавічы (Берасьцейская вобласьць) і Баранавічы — Берасьце. У сьнежні дадалі маршрут Менск — Ворша (Віцебская вобласьць). У сьнежні 2011 году «Белкамунмаш» і чыгуначны холдынг «Штадлер» (Швайцарыя) заснавалі сумеснае ААТ «Электрычны транспарт» у горадзе Фаніпалі Койданаўскага раёну (Менская вобласьць) для вытворчасьці электрацягнікоў. У 2012 годзе «Электрычны транспарт» стаў рэзыдэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Менск». Да красавіка 2012 году паступіла яшчэ 2 рэгіянальных электрацягнікі і 1 гарадзкі. Па маршруце Менск-Пасажырскі — Беларусь перавезьлі звыш 454 000 чалавек, а рэгіянальнымі электрацягнікамі — звыш 126 000 чалавек[4]. 1 чэрвеня 2012 году «Штадлер» заключыў дамову аб укладаньні каля 50 млн эўра ў вытворчасьць электрычак у Фаніпалі[5]. 20 ліпеня 2012 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 322 «Аб некаторых пытаньнях арганізацыі вытворчасьці чыгуначнага і гарадзкога пасажырскага электрычнага транспарту», якім ухваліў будаўніцтва завода ў 2012—2016 гадах швайцарскім акцыянэрным таварыствам «Штадлер Рэйка» (Буснанг, кантон Тургаў). У ААТ «Электрычны транспарт» 60 % паёў набываў швайцарскі ўкладальнік, а 40 % — ААТ «Белкамунмаш» з унясеньнем маёмасьці ў статутны фонд прадпрыемства да 31 ліпеня 2012 году. Да 31 сьнежня 2020 году прадпрыемства вызвалілі ад выплаты арэнды за 18,9 га ў Койданаўскім раёне, вылучаных пад будаўніцтва. Таксама ў 2012—2016 гадах «Электрычны транспарт» вызвалілі ад падатку на дададзеную вартасьць пры ўвозе абсталяваньня для вытворчасьці гібрыдных аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў[6]. Пры гэтым зямельную дзялянку выдавалі ў арэнду на 99 гадоў[7].
У сакавіку 2013 году «Горадняпрамбуд» пачаў узводзіць цэх пад 2-павярховыя цягнікі для Расейскай чыгункі. Беларускіх адмыслоўцаў адправілі вучыцца зборцы цягнікоў у Швайцарыю[8]. На 22 красавіка 2013 году ўзводзімы ў Фаніпалі завод атрымаў замежныя заказы на свае будучыя электрацягнікі[9]. 6 лістапада 2013 году «Электрычны транспарт» перайменавалі ў «Штадлер Менск»[10]. У сьнежні 2013 году скончылі ўзьвядзеньне будынка плошчай 1,6 га для вытворчасьці гарадзкіх цягнікоў пад 3 маскоўскія лётнішчы на заказ ТАА «Аэраэкспрэс». На 26 лютага 2014 году 70 адмыслоўцаў заканчвалі ў Швайцарыі навучаньне[11] зварцы алюмінавых карпусоў[12]. На 27 лютага 2014 году кіраўніком ААТ «Штадлер Менск» быў Уладзімер Кароль[13]. Першы заказ налічваў 3 электрацягнікі і 18 2-павярховых вагонаў[14]. 2 чэрвеня 2014 году электрацягнікі «Штадлер» з 4-мі вагонамі сталі хадзіць па маршруце Менск — Маладэчна. Без прыпынкаў электрычнка бізнэс-клясы ішла 55 хвілінаў, што было ўдвая хутчэй за электрычку эканом-клясы. Зранку і ўвечары хадзіла па 2 такія электрацягнікі[15]. 24 верасьня 2014 году «Штадлер Менск» заключыў з Кіраўніцтвам электратранспарту Кішынёва (Малдова) пагадненьне аб пастаўках машынакамплектаў і сумеснай вытворчасьці тралейбусаў да 2018 году[16]. На 30 кастрычніка 2014 году ў «Штадлер Менск» уклалі каля 50 млн даляраў. На завод вярнуліся адмыслоўцы, якія прайшлі стажаваньне ў Швайцарыі. Прадпрыемства атрымала заказ на пастаўку 25 2-павярховых цягнікоў у Расею да чэрвеня 2016 году[17]. 13 лістапада 2014 году «Штадлер Менск» паказаў у Маскве на Беларускім вакзале першы цягнік для «Аэраэкспрэса». Пусканаладку электрычкі правялі ў Беларусі. Яе хуткасьць складала да 160 км/гадзіна[18]. Цягнік быў 4,5 мэтры шырынёй і 5,2 мэтры вышынёй[19]. 20 лістапада 2014 году ў Фаніпалі (Койданаўскі раён) адкрылі завод «Штадлер Менск» [20]. У 2014 годзе «Штадлер» выкупіў астатнія 40 % паёў «Штадлер Менск» коштам 6,9 млн эўра ў «Белкамунмаша» і стаў адзіным уласьнікам прадпрыемства[21]. У 2014 годзе «Штадлер Менск» меў свой склад плошчай 0,6 га і 4 цэхі: зварачны, афарбоўкі, зборкі і запуску[22].
16 студзеня 2015 году «Штадлер Менск» пераўтварылі з ААТ у закрытае акцыянэрнае таварыства. У фінансаваньні беларуска-швайцарскага заводу «Штадлер Менск» прымаў удзел Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР; Ангельшчына)[23]. 18 лютага 2015 году старшыня ЭБРР Сума Чакрабарці ўпершыню наведаў Беларусь, дзе заявіў наконт «Штадлера»: «ганаруся тым, што мы змаглі прыцягнуць у Беларусь добрых замежных інвэстараў»[24]. 27 лютага 2015 году «Штадлер Менск» і Камбарскі машынабудаўнічы завод заключылі пагадненьне аб мадэрнізацыі трамваяў ва Ўдмуртыі, што было на 30 % таньней за набыцьцё новых[25]. У лютым 2015 году трамвайны вагон «Мяцеліца» мадэлі В85300М вытворчасьці ЗАТ «Штадлер Менск» пасьпяхова прайшоў прыёмачныя выпрабаваньні і атрымаў допуск на перавозку людзей на трамвайных лініях у Расеі. У красавіку на штогадовым «Парадзе трамваяў» у Маскве «Мяцеліца» атрымала прыз сымпатыяў гледачоў. Да жніўня выпрабавальны прабег трамвая перавысіў 10 000 км, пасьля чаго «Мяцеліца» атрымала допуск да выкарыстаньня на трамвайных лініях Мытнага зьвязу ЭАЭЗ і станоўчае заключэньне ад прадпрыемства «Масгартранс». «Мяцеліцу» выпрабавалі на маршруце № 17 «Астанкіна» — «Мядзьведкава», а таксама на маршруце № 9 «Мэтро «Беларуская» — МІІТ», дзе праверылі двухбаковы рух трамвая. У жніўні пачаліся выпрабаваньні ў Самары, дзе гарвыканкам вырашыў закупіць 30 трамваяў да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году[26]. У верасьні 2015 году сабраныя ў Фаніпалі электрычкі «Штадлер» пусьцілі ў Азэрбайджане між Баку і Сумгаітам. Пастаўку спальных вагонаў «Штадлер» зь Беларусі заказалі на 2016 году для маршруту Баку—Тбілісі—Карс[27].
10 лютага 2016 году кіраўнік «Штадлера» Пэтэр Шпулер абвясьціў пра ўкладаньне звыш 4 млн эўра цягам 2016 году ў фаніпальскі завод[28]. З часу адкрыцьця заводу ЗАТ «Штадлер Менск» выпусьціла 26 цягнікоў, зь якіх 11 2-павярховых для маскоўскага «Аэраэкспрэса». Кіраўнік прадпрыемства Філіп Брунэр паведаміў, што 5 такіх цягнікоў паставілі да Эўрапейскіх гульняў 2015 году ў Азэрбайджан, куды пастаўку яшчэ 5 заказалі да 2017 году. Беларуская чыгунка заказала 2 міжгароднія 7-вагонныя электрычкі, кожны вагон якой зьбіралі 5 месяцаў. Абодва цягнікі абкатвалі для міжрэгіянальных лініяў бізнэс-клясы між Менскам і Гомлем[29]. Іх хуткасьць дасягала 200 км/гадзіна. На люты 2016 году пры магутнасьці вытворчасьці «Штадлер Менск» каля 120 вагонаў за год яе загрузка складала 30 %, таму ўласьнік «Штадлера» Пэтэр Шпулер перанёс у Фаніпаль некалькі заказаў зь іншых заводаў. На заводзе працавала 600 чалавек, зь якіх большасьць складалі былыя супрацоўнікі «Белкамунмашу» і «Менскага вагонарамонтнага заводу». Таксама 3 супрацоўнікі былі замежнікамі. У зборачным цэху працавала 104 адмыслоўцы, сярэдні ўзрост якіх складаў каля 30 гадоў. У стварэньне заводу «Штадлер» уклаў 50 млн эўра[21]. 8 чэрвеня 2016 году на 3-м Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі «Штадлер Менск» заключыў з «Краснадарскім трамвайна-тралейбусным кіраўніцтвам» пагадненьне аб 3-месячным выпрабаваньні трамвая «Мяцеліца» з 1 ліпеня. Гэты 3-сэкцыйны нізкападлогавы трамвай мог зьмяшчаць да 250 чалавек[30]. 19 чэрвеня 2016 году з Гомля да Менску пусьцілі 7-вагонную міжгароднюю электрычку «Штадлер», выпушчаную ў Фаніпалі[31]. Такая электрычка зьмяшчала 382 сядзеньні для паяжджанаў[32]. 24 ліпеня 2016 году «Штадлер Менск» выйграў конкурс на пастаўку 23 трамваяў «Мяцеліца» для трамвайнай лініі «Транспартнай канцэсійнай кампаніі» ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Трамваі мелі 5-гадовую гарантыю і распрацавалі сумесна зь «Белкамунмашам»[33]. 1 жніўня 2016 году кіраўнік «Штадлера» Пэтэр Шпулер паведаміў пра перанос на «Штадлер Менск» заказу Дзяржаўнай чыгункі Нарвэгіі[34]. Пры гэтым, працягвалася закупка дэталяў у «Белкамунмаша»[35]. 11 кастрычніка 2016 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 815, якой улучыў «Штадлер Менск» у пералік прадпрыемстваў, на набыцьцё чыіх тавараў за мяжой выдаюць банкаўскія пазыкі[36]. 22 лістапада 2016 году мэр чэскай Остравы Томаш Мацура паведаміў пра перамогу «Штадлера Менску» у тэндэры на пастаўку 40 трамваяў «Мяцеліца» да канца 2020 году. Зь іх першыя 10 трамваяў мелі паступіць цягам 2017 году[37].
27 студзеня 2017 году кіраўнік ЗАТ «Штадлер Менск» Філіп Брунэр паведаміў пра дамову на зборку 10 электрацягнікоў для 3-й лініі Менскага мэтро. Таксама завод атрымаў заказ на пастаўку электрацягнікоў для Грузінскай чыгункі[38]. 16 чэрвеня 2017 году Брунэр паведаміў пра вугорскую замову 40 2-павярховых цягнікоў даўжынёй па 150 мэтраў. Пастаўку мелі пачаць у 2018 годзе. Пры гэтым, 70 % дададзенай вартасьці прадугледжвалася стварыць на заводзе ў Фаніпалі[39]. 26 чэрвеня 2017 году галоўны канструктар прадпрыемства Аляксей Кавецкі паведаміў, што пачалася абкатка вагонаў 6 з 23 трамваяў для Санкт-Пецярбурга. Гэтыя трамваі маглі зьмясьціць да 376 паяжджанаў кожны і мелі даўжыню 3-сэкцыйнага салёну звыш 33 мэтраў[40]. Таксама трамваі «Мяцеліца» мадэлі В85600М налічвалі 66 сядзячых месцаў, разьвівалі хуткасьць да 75 км/гадзіна і мелі сумарную магутнасьць рухавікоў 560 кіляват[41]. 1 жніўня «Штадлер Менск» прадставіў першую партыю з 6 трамваяў для Санкт-Пецярбурга, якія мелі па 8 электрарухавікоў і зьбіраліся паставіць да 1 лістапада. Згодна з кантрактам да канца 2017 году мелі паставіць яшчэ 3 трамваі і 14 — у 2018 годзе[42]. Пры гэтым, трамвай «Мяцеліца» на 85 % распрацоўкай канструктараў з Фаніпаля і пастаўляўся ў Пецярбург пад назвай «Чыжык»[43]. На 5 жніўня трамвай «Мяцеліца» ўжо камэрцыйна выкарыстоўвалі ў Менску[44]. Яго дызайн распрацавалі адмыслоўцы Аб’яднанага інстытуту машынабудаваньня НАНБ. 3 верасьня 2017 году трамвай прадставілі ў Маскве (Расея)[45]. 28 кастрычніка 2017 году «Аэраэкспрэс» запусьціў сабраныя ў Беларусі цягнікі «Кіс» па маршруце Кіеўскі вакзал — аэрапорт Унукава ў Маскве[46]. На лістапад 2017 году ў Грузіі пачалі хадзіць беларускія цягнікі «Штадлер» па маршруце Батумі—Тбілісі[47].
12 студзеня 2018 году кіраўнік прадпрыемства Філіп Брунэр паведаміў, што заказ на пастаўку 10 электрацягнікаў для Менскага мэтрапалітэну разьлічаны да 2021 году[48]. На 1 траўня 2018 году ў асноўны капітал ЗАТ «Штадлер Менск» уклалі 83,8 млн рублёў (41,1 млн $). З часу пуску завода вырабілі 104 вагоны і 21 цягнік, у тым ліку 12 4-вагонных цягнікоў, 9 6-вагонных 2-павярховых цягнікоў «Кіс» і 2 7-вагонныя цягнікі «Флірт». Агулам лякаматывы і трамваі паставілі ў 2 краіны Азіі — Азэрбайджан і Грузію, а таксама ў 3 краіны Эўропы — Польшчу, Расею і Швайцарыю[49]. 29 траўня 2018 году старшыня «Штадлера» Пэтэр Шпулер паведаміў пра выйгрыш тэндэра на пастаўку трамваяў у Балівію для гораду Качабамба, для якога ўсю партыю мелі вырабіць у Фаніпалі. На той час 9 цягнікоў прадалі ў Азэрбайджан і 4 у Грузію. Пэтэр Шпулер таксама згадаў пра намеры: 1) стварыць у Фаніпалі вытворчасьць пераўтваральнікаў для трамваяў і цягнікоў, каб прадаваць у тым ліку ў Заходнюю Эўропу; 2) а таксама пашырыць вытворчасьць вагонных кузаваў да 300 за год. Абодва захады ацэньваліся ў амаль 25 млн эўра ўкладаньняў. У далейшым Шпулер пажадаў пашырыць выраб вагонных кузаваў да 450, што мела каштаваць яшчэ звыш 10 млн эўра[50]. 30 траўня 2018 году «Штадлер Менск» пачаў выраб 10 4-х- і 5-вагонных цягнікоў для Менскага мэтрапалітэну[51]. На чэрвень 2018 году загрузка вытворчасьці складала 150 вагонаў за год, у тым ліку ў верасьні мелі пачаць поўны выраб 16 5-вагонных цягнікоў для Нарвэгіі, які зьбіраліся скончыць улетку 2019 году. Плошча прадпрыемства складала 19 гектараў, зь якіх 3,5 га прыпадала на вытворчыя памяшканьні[52]. 16 кастрычніка 2018 году кіраўнік прадпрыемства Філіп Брунэр паведаміў, што цягнік для мэтро створаць цалкам з алюміну, а гарантыя складзе 50 гадоў без пачынкі. Першы зь 10 цягнікоў прызначаўся для 2-й лініі Менскага мэтро[53]. У той дзень прадстаўнікі ўраду Балівіі наведалі «Штадлер Менск», дзе азнаёміліся са зборкай 12 заказаных для мэгаполіса Качабамба трамваяў «Мяцеліца»[54].
18 студзеня 2019 году Беларуская чыгунка заказала для міжрэгіянальных лініяў 10 5-вагонных цягнікоў «Флірт» на 260 месцаў кожны. Іх хуткасьць дасягала 160 км/гадзіна[55]. 20 сакавіка 2019 году «Штадлер Менск» прадставіў першы 4-вагонны цягнік для Менскага мэтрапалітэну[56]. Ён налічваў 168 сядзячых месцаў і разганяўся да 80 км/гадзіна. Вагоны злучаліся скразным праходам з шырокім пераходам[57]. Даўжыня 4-вагоннага цягніка складала 78,4 мэтры, 5-вагоннага — 97,65 м, а гарантыйны прабег — 560 000 км. Дамову аб куплі адпаведных вагонаў для Менскага мэтрапалітэну заключылі на 122,25 млн рублёў (58,53 млн $)[58]. На той час магутнасьць завода вырасла да 300 вагонаў за год. Сярэдні заробак на прадпрыемстве складаў 2000 рублёў (957 $)[59]. Сярод іншага, «Штадлер Менск» пачаў выраб электрацягнікоў для Славеніі. Цягам 2019 году Менскі мэтрапалітэн меў атрымаць 6 цягнікоў і яшчэ 4 у 2020-м[60]. На прадпрыемстве налічвалася 1000 працаўнікоў, на якіх прыпадала 1,2 млн вытворчых гадзінаў за год праз працу на поўнай магутнасьці заводу[61]. Ад часу заснаваньня абсяг укладаньняў у прадпрыемства склаў каля 90 млн эўра[62]. На 16 красавіка 2019 году на заводзе «Штадлер Менск» вырабілі 1-ы кузаў дызэль-цягніка «Флірт» для «Славенскай чыгункі»[63]. На 11 чэрвеня 2019 году на заводзе ўжо працавала 1200 чалавек. Дзейнічалі зварачная і фарбавальная вытворчасьці, цэхі зборкі і запуску. У 2019 годзе 70 % вырабаў прызначалася для 3-х краінаў Эўропы — Вугоршчыны, Нарвэгіі і Славеніі, а рэшта для Азэрбайджану, Балівіі, Грузіі і Расеі[64]. 5 лістапада 2019 году «Штадлер Менск» паказаў электрацягнік мадэлі М110 для Менскага мэтрапалітэну, які прайшоў выпрабаваньне і абкатку. Два такія 4-вагонныя цягнікі ўжо знаходзіліся ў электрадэпо. Выпрабаваньні з красавіка па верасень улучалі тармазныя, дынаміка-трываласныя для апорных канструкцыяў і на плаўнасьць ходу, цягава-энэргетычныя, санітарна-гігіенічныя і на электрамагнітную сумяшчальнасьць[65].
4 лютага 2020 году цягнік «Штадлер» прыняў першых паяжджанаў на «Магілёўскай» станцыі мэтро і двойчы праехаў да станцыі «Каменная Горка» і назад[66]. Пры канцы траўня 2020 году для Менскага мэтро паставілі апошні 10-ы цягнік зь 5-ю вагонамі. 22 ліпеня 2020 году падпісалі акт адпаведнасьці канструкцыі ўсіх 10 цягнікоў патрабаваньням бясьпекі пасьля прыёмачных выпрабаваньняў. Таксама электрацягнік М110 перамог на конкурсе «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2019 году ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэньня»[67]. 11 жніўня 2020 году «Беларусбанк» ажыцьцявіў 1-ю выбарку пазыкі на 15 зь 90 млн эўра паводле пагадненьня са «Зьвязам швайцарскіх банкаў» для аплаты 1-й партыі кузаваў цягнікаў «Флірт». Іх мелі сабраць у Фаніпалі для міжрэгіянальных лініяў Беларускай чыгункі[68]. 27 кастрычніка 2020 году кіраўнік ЗАТ «Штадлер Менск» Філіп Брунэр прадставіў новы корпус вытворчай магутнасьцю 450 сілавых ператваральнікаў за год пры 2-зьменнай працы 140 чалавек. Такімі ператваральнікамі абсталёўвалі трамваі «Мяцеліца» і цягнікі Менскага мэтро. Адначасна будавалі 2 склады плошчай 1,8 га і 3 вытворчыя будынкі плошчай 0,7 га для пашырэньня цэхаў апрацоўкі, кузава і запуску рухомага складу. Іх адкрыцьцё мела пышырыць вытворчасьць з 400 вагонаў у 2020 годзе да 500 у 2021-м. У 2020 годзе вялася вытворчасьць 10 5-вагонных электрацягнікоў «Флірт» для Беларускай чыгункі, 4 электрацягнікоў «Флірт» з дызэль-электрычным прыводам і 6 электрацягнікоў «Флірт» для «Азэрбайджанскай чыгункі», 155 вагонаў электрацягніка для Нарвэскай дзяржаўнай чыгункі і 40 2-павярховых вагонаў для «Вугорскай дзяржаўнай чыгункі». Таксама пастаўляліся алюмінавыя кузавы і электрадэталі ў Гішпанію, Нямеччыну, Польшчу і Швайцарыю. Прадпрыемства працавала ў 3 зьмены, а звыш 500 супрацоўнікаў штодня дастаўлялі з Койданава і Менску на службовым аўтобусе[69]. 6 лістапада 2020 году адкрылі 3-ю лінію Менскага мэтро, якую абсталявалі вырабленымі ў Фаніпалі цягнікамі «Штадлер»[70].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандр Бенько. "Штадлер" інвесціруе ў завод у Беларусі € 4-5 млн // Беларусь Сегодня, 11 лютага 2016
- ^ ЗАТ «Штадлер Менск», Менск, Беларусь (рас.) // Рэйкавае АТ «Штадлер», 2021 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Диана Шибковская. Фанипольский завод в 2022 году станет самым мощным в группе «Штадлер» // mlyn.by, 27 кастрычніка 2020
- ^ БЧ плянуе павышаць хуткасьць руху пасажырскіх цягнікоў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 красавіка 2012 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Надзея Радзівон. Амаль 50 млн эўра будзе ўкладзена на першым этапе ў вытворчасьць швайцарскіх электрычак у Менскай вобласьці // БелТА, 1 чэрвеня 2012 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ У Беларусі арганізуецца сумесная вытворчасьць тралейбусаў, трамваяў і гібрыдных аўтобусаў // БелТА, 24 ліпеня 2012 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2012 № 322 «Аб некаторых пытаньнях арганізацыі вытворчасьці чыгуначнага і гарадзкога пасажырскага электрычнага транспарту» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 24 ліпеня 2012 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Вадзім Шчаглоў. У Фаніпалі будуюць завод па зборцы беларуска-швайцарскіх электрычак // Белтэлерадыёкампанія, 10 жніўня 2013 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Стрыжнявая ідэя для Беларусі — ідэя абнаўленьня» // Газэта «Зьвязда», 22 красавіка 2013 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Першыя тры электрацягнікі плянуецца выпусьціць на швайцарска-беларускім заводзе ў Фаніпалі да канца году // БелТА, 24 сакавіка 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Двухпавярховыя гарадзкія цягнікі для Масквы // Белтэлерадыёкампанія, 26 лютага 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Справа прэстыжу // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2014. — № 38 (27648). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Канапацкая. Важны інструмэнт у справе разьвіцьця эканомікі // Белтэлерадыёкампанія, 27 лютага 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Аляксей Кандраценка. Менская вобласьць пашырае гандлёва-эканамічныя сувязі з рэгіёнамі Расеі // Белтэлерадыёкампанія, 27 лютага 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Менш як за гадзіну зь Менска да Маладэчна // Белтэлерадыёкампанія, 2 чэрвеня 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Дружба, правераная часам // Зьвязда. — 26 верасьня 2014. — № 183 (27793). — С. 1, 2.
- ^ Дар'я Белавусава-Пятроўская. Беларусь і Швайцарыя: вынікі супрацоўніцтва і пэрспэктывы // Белтэлерадыёкампанія, 30 кастрычніка 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Двухпавярховы аэраэкспрэс беларуска-швэйцарскай вытворчасьці прыбыў у Маскву // Белтэлерадыёкампанія, 13 лістапада 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Максім Кароткін. У Маскве прэзэнтавалі электрычкі беларуска-швайцарскай вытворчасьці // Белтэлерадыёкампанія, 13 лістапада 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сяргей Гусачэнка. «Штадлер Менск» - адзін з самых пасьпяховых сумесных праектаў // Белтэлерадыёкампанія, 20 лістапада 2014 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ а б Сяргей Куркач. Сёлета «Штадлер Менск» атрымае яшчэ каля 5 млн эўра інвэстыцый // Зьвязда. — 19 лютага 2016. — № 32 (28142). — С. 4.
- ^ Экскурсія па заводзе «Штадлер Менск» (рас.) // Партал «Вагон.by», 2021 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Прэзыдэнт ЭБРР упершыню наведае Беларусь // БелТА, 13 лютага 2015 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сумленнасьць, надзейнасьць і мэтанакіраванасьць // Зьвязда. — 19 лютага 2015. — № 32 (27890). — С. 2.
- ^ Беларускія трамваі будуць курсіраваць па рэйках Уфы і Іжэўска // Белтэлерадыёкампанія, 27 лютага 2015 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сяргей Куркач. 10 000 км на трамваі — «палёт» нармальны // Зьвязда. — 1 жніўня 2015. — № 145 (28003). — С. 4.
- ^ Вераніка Бута, тэлеканал «Беларусь 1». Бліжэй, чым на карце // Белтэлерадыёкампанія, 29 лістапада 2015 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Кампанія «Штадлер» плянуе інвэставаць у 2016 годзе 4-5 млн эўра ў завод у Фаніпалі // БелТА, 10 лютага 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1». Цягнікі міжрэгіянальных лініяў бізнэс-клясы зьвяжуць сталіцу і Гомель // Белтэлерадыёкампанія, 10 лютага 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Канстанцін Чалабаў. Беларускі трамвай «Штадлер» з 1 ліпеня будуць тэставаць у Краснадары // Радыё «Спадарожнік», 9 верасьня 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Натальля Брэвус, тэлеканал «Беларусь 1». Працоўная паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Гомельскую вобласьць // Белтэлерадыёкампанія, 19 чэрвеня 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Марыя Амеліна. Гомель праводзіў першы беларускі «Штадлер» у Менск // Радыё «Спадарожнік», 3 жніўня 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер» будзе зьбіраць у Менску трамваі для прыватнай лініі ў Пецярбургу // Радыё «Спадарожнік», 24 ліпеня 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Завод «Штадлер Менск» выканае заказ дзяржаўнай чыгункі Нарвэгіі // БелТА, 1 жніўня 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з гендырэктарам і ўладальнікам кампаніі «Штадлер Рэйл Груп» Пэтэрам Шпулерам // Белтэлерадыёкампанія, 1 жніўня 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер Менск» уключаны ў пералік арганізацый, на прадукцыю якіх за мяжой выдаюцца крэдыты // БелТА, 12 кастрычніка 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Канстанцін Чалабаў. Беларускі «Штадлер» паставіць у Чэхію 40 трамваяў «Мяцеліца» // Радыё «Спадарожнік», 23 лістапада 2016 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлеры» ў Менскім мэтро // Белтэлерадыёкампанія, 27 студзеня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Цягнікі «Штадлер» для менскага мэтро будуць выпушчаныя ў Беларусі // Газэта «Зьвязда», 16 чэрвеня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер Менск» паставіць у Санкт-Пецярбург 23 трамваі // Газэта «Зьвязда», 26 чэрвеня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Трамваі беларускай вытворчасьці для Санкт-Пецярбурга // БелТА, 29 чэрвеня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер Менск» прэзэнтаваў першую партыю трамваяў «Мяцеліца» для Санкт-Пецярбурга // БелТА, 1 жніўня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1». «Штадлер Менск» афіцыйна прадэманстраваў найноўшыя трамваі // Белтэлерадыёкампанія, 1 жніўня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Перадача «Краіна», тэлеканал «Беларусь 1». «Штадлер Менск» афіцыйна прадэманстраваў найноўшыя трамваі // Белтэлерадыёкампанія, 5 жніўня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Трамвай новага пакаленьня «Мяцеліца» выходзіць на расейскія рэйкі // Белтэлерадыёкампанія, 3 верасьня 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Канстанцін Чалабаў. «Аэраэкспрэс» запусьціў беларускія цягнікі «Штадлер» ва Ўнукава // Радыё «Спадарожнік», 28 кастрычніка 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Вераніка Бута, тэлеканал «Беларусь 1». Тавараабарот Беларусі і Грузіі стаў рэкордным за апошнія 5 гадоў // Белтэлерадыёкампанія, 14 лістапада 2017 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Сталіца абнаўляе парк грамадскага транспарту // Белтэлерадыёкампанія, 12 студзеня 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Уладзімер Мацьвееў. Разьвіцьцё вытворчасьці «Штадлер» у Беларусі абмеркаваньне на сустрэчы Лукашэнкі з Пэтэрам Шпулерам // БелТА, 29 траўня 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Уладзімер Мацьвееў. «Штадлер» плянуе дадаткова інвэставаць у разьвіцьцё вытворчасьці ў Беларусі каля 35 млн эўра // БелТА, 29 траўня 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». «Штадлер Менск» пачаў ствараць новыя цягнікі для Менскага мэтрапалітэна // Белтэлерадыёкампанія, 30 траўня 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер Менск» плянуе да канца году падвоіць вытворчыя магутнасьці // БелТА, 26 чэрвеня 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер Менск» выпусьціць першы састаў для менскага мэтро да канца году // БелТА, 16 кастрычніка 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1». Дэлегацыя з Балівіі наведала «Штадлер Менск». Тэст-драйв «Мяцеліцы» // Белтэлерадыёкампанія, 16 кастрычніка 2018 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ БЧ купіць 10 цягнікоў «Штадлер» з віп-месцамі // Радыё «Спадарожнік», 19 студзеня 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ «Штадлер» і Менскі мэтрапалітэн прэзэнтавалі цягнік для сталічнай падземкі // БелТА, 20 сакавіка 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сяргей Сацюк, БелаПАН. Фотафакт: як выглядаюць новыя цягнікі для менскага мэтро // Радыё «Спадарожнік», 20 сакавіка 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сяргей Куркач. Пасьлязаўтра ўжо блізка // Зьвязда. — 22 сакавіка 2019. — № 54 (28921). — С. 2.
- ^ Анастасія Бенедзісюк, тэлеканал «Беларусь 1». «Штадлер Менск» прадставіў першы цягнік для сталічнага мэтро // Белтэлерадыёкампанія, 20 сакавіка 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Юры Арэшкін. Рэалізацыя сумесных праектаў са «Штадлерам» сур'ёзна ўзнімае імідж Беларусі - Лукашэнка // БелТА, 21 сакавіка 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Уладзіслаў Лукашэвіч. Рэалізацыя праектаў са «Штадлер» сур’ёзна падымае імідж Беларусі // Газэта «Зьвязда», 21 сакавіка 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Вераніка Бута, тэлеканал «Беларусь 1». Праекты завода «Штадлер Менск» абмеркавалі на сустрэчы ў прэзыдэнта // Белтэлерадыёкампанія, 21 сакавіка 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сяргей Куркач. Каапэрацыя ў Эўропе // Зьвязда. — 17 красавіка 2019. — № 72 (28939). — С. 3.
- ^ Сяргей Куркач. Фаніпальскія трамваі паедуць у Балівію // Зьвязда. — 12 чэрвеня 2019. — № 108 (28975). — С. 3.
- ^ «Штадлер Менск» паказаў новы электрацягнік для сталічнай падземкі // БелТА, 5 лістапада 2019 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Надзея Бужан. Новы «Штадлер» у менскім мэтро ўпершыню выйшаў на лінію з пасажырамі // Партал «Наша ніва», 5 лютага 2020 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Сяргей Куркач. На «дзясятку» // Зьвязда. — 23 ліпеня 2020. — № 141 (29255). — С. 3.
- ^ «Беларусбанк» і швайцарскі «ЗШБ» прафінансуюць куплю цягнікоў «Штадлер» коштам больш за 90 млн эўра // БелТА, 11 жніўня 2020 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Турчын: на «Штадлер Менск» ня толькі пасьпяхова разьвіваюць вытворчасьць, але і клапоцяцца аб працоўных // БелТА, 27 кастрычніка 2020 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
- ^ Лукашэнка пра адкрыцьцё 3-й лініі метро: гэта паказьнік нашай сацыяльнай і палітычнай устойлівасьці // БелТА, 6 лістапада 2020 г. Праверана 19 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Штадлер Менск // Газэта «Зьвязда», 12 чэрвеня 2019 г. Праверана 10 студзеня 2021 г.
- Штадлер // Радыё «Спадарожнік», 18 верасьня 2019 г. Праверана 10 студзеня 2021 г.