Краіна (тэлеперадача)

тэлеперадача каналу «Беларусь 1»

«Краіна» — тэлечасопіс падзеяў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, які з кастрычніка 2015 году выпускае Агенцыя тэлевізійных навінаў(ru) (АТН) Белтэлерадыёкампаніі.

«Краіна»
Жанр тэлечасопіс
Аўтар Генадзь Давыдзька
Рэжысэр Іван Эйсмант
Вытворчасьць Белтэлерадыёкампанія
Вядоўца Павал Лазовік
Краіна вытворчасьці Беларусь
Мова беларуская
Вытворчасьць
Прадусар Марат Маркаў
Месца здымак Менск
Камэра аднакамэрная здымка
Працягласьць 30 хвілінаў
Трансьляцыя
Канал «Беларусь 1»
Фармат кадра HDTV 720p
Фармат гуку стэрэа
Пэрыяд трансьляцыі з 5 кастрычніка 2015 (9 гадоў таму)
Прэм’ерныя паказы субота, 15:15
Храналёгія
Папярэднічалі перадачы «Навіны рэгіёна»
Спасылкі
Афіцыйны сайт

Улучае штотыднёвы агляд навінаў і ўласныя рэпартажы ад абласных карэспандэнтаў АТН. Перадачу прапанаваў зрабіць тагачасны старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Тагачасны кіраўнік АТН Іван Эйсмант стварыў тэлеперадачу. Прадусарам выступіў Марат Маркаў. Тэлечасопіс выходзіць штосуботу а 15:15 на тэлеканале «Беларусь 1»[1]. Тэлеперадачу вядзе Павал Лазовік[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

26 верасьня 2015 году Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі разьмясьціла першыя навіны для будучай штотыднёй перадачы «Краіна» ў Сеціве[3]. 5 кастрычніка 2015 году тэлечасопіс упершыню выйшаў на тэлеканале «Беларусь 1»[4].

  1. ^ «Краіна» (праекты АТН) // Белтэлерадыёкампанія, 2018 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
  2. ^ Павал Лазовік (вядоўца) // Белтэлерадыёкампанія, 2018 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
  3. ^ Сельгасакадэміі ў Горках - 175. «Краіна» // Агенцтва тэлевізійных навінаў (Белтэлерадыёкампанія), 26 верасьня 2015 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
  4. ^ Тэлетыдзень (субота, 5 кастрычніка) // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2015. — № 184 (28042). — С. 15. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць