Мытны зьвяз Эўразійскага эканамічнага зьвязу — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 г. у выніку Менскай дамовы аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 году[1].

Мытны зьвяз ЭАЭЗ
рас. Таможенный союз ЕАЭС
Мытны зьвяз
Абрэвіятура МЗ ЭАЭЗ
Дата ўтварэньня 6 ліпеня 2010 (14 гадоў таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2
Месцазнаходжаньне Расея
Сяброўства Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан і Расея
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Камісіі Тыгран Саркісян
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія Эўразійскі эканамічны зьвяз
Сайт eurasiancommission.org
Колішняя назва Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі (да 1 студзеня 2015 г.)

Установы

рэдагаваць
  • Рада. Складаецца з намесьнікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх чальцоў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацьвярджае каштарыс, заробкі і колькасьць супрацоўнікаў. Дае даручэньні Калегіі.
  • Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Зьбіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананьнем дамоваў[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Пагадненьне аб мытным зьвязе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяньня якога Расея штораз выключала энэрганосьбіты[3].

У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстану і Расеі склаў 12 % ад агульнага зьнешняга гандлю краінаў. Пагатоў для Беларусі гэты паказьнік дасягаў 48%, для Казахстану — 18%, для Расеі — 7%[4]. 1 студзеня 2015 году Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі пераўтварылі ў Эўразійскі эканамічны зьвяз, да якога 2 студзеня 2015 году далучылася Армэнія. 12 жніўня 2015 году ўдзельнікам Мытнага зьвязу ЭАЭЗ стаў Кыргыстан.

  1. ^ А.Лукашэнка, Н.Назарбаеў, Дз.Мядзьведзеў. Дамова аб Мытным кодэксе мытнага зьвяза (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 16 красавіка 2010 г. Праверана 16 жніўня 2013 г.
  2. ^ Дамова аб Эўразійскай эканамічнай камісіі. Масква, 18 лістапада 2011 г. (рас.) // НЦПІ Беларусі, 13 сьнежня 2011 г. Праверана 16 жніўня 2013 г.
  3. ^ Аляксей Мацэвіла. У чым сэнс «бессэнсоўнай паласы напружаньня» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 кастрычніка 2010 г. Праверана 16 жніўня 2013 г.
  4. ^ Аляксандар Сінкевіч. Што тармозіць эўразійскую інтэграцыю // Зьвязда : газэта. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць