Каменная Горка (станцыя мэтро)
Станцыя «Каменная Горка» | |
---|---|
Аўтазаводзкая лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 7 лістапада 2005 году |
Тып | Трохпралётная калённая |
Тып плятформы | Астраўная |
Архітэктары | Н. Лапата |
Выхад да вуліц | Прытыцкага, Кунцаўшчына, Лабанка, Бурдзейнага |
Маб. апэратары | МТС, А1, Life:) |
Каменная Горка (трансьліт.: Kamiennaja Horka) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну, канцавая ў заходнім напрамку. Была адчыненая 7 лістапада 2005 году ў складзе пятай чаргі Аўтазаводзкае лініі, якая ўключала 3 новыя станцыі. Наступная станцыя на лініі — «Кунцаўшчына».
Канструкцыя
рэдагаваць«Каменная Горка» — калённая станцыя мелкага залажэньня, трохпралётная, з круглымі калёнамі.
Агляд
рэдагавацьПлятформа станцыі астраўная, разьлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі менскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага заляганьня, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесьвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, але на жаль, на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Белпрамбудбанка й 2 банкаматы, адзін зь якіх не працуе.
Падземны пераход
рэдагавацьУ падземным пераходзе, што датычыцца станцыі, знаходзіцца гандлёвы цэнтар «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты й іншыя праграмы, гульні для Playstatіon® 2 і Mіcrosoft® Xbox 360®; адзеньне, абутак; у гандлёвым цэнтры разьмешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны й падлучыцца да апэратараў А1 і Lіfe:). Разьмешчаны банкамат Белінвэстбанка.
Выхады
рэдагавацьУваходы на станцыю разьмешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваньнем вул. Прытыцкага, Кунцаўшчына й Лабанка. Канцавая другой лініі забясьпечвае доступ да метро жыхарам мікрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына й Сухарава.
Цікавыя факты
рэдагавацьКаменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаменная Горка (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў