Расейская чыгунка
Каардынаты: 55°46′6″ пн. ш. 37°39′6″ у. д. / 55.76833° пн. ш. 37.65167° у. д.
«Расейская чыгунка» — дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 2003 году.
«Расейская чыгунка» | |
рас. «Российские железные дороги» | |
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы зьмяняемся для вас |
Заснаваная | 18 верасьня 2003 (21 год таму) |
Заснавальнікі | Урад Расеі |
Уласьнікі | Урад Расеі |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Масква |
Адрас | Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Басманны раён, Новая Басманная вул., д. 2/1[1] |
Ключавыя фігуры | Андрэй Белавусаў (старшыня)[2], Алег Белазёраў (генэральны дырэктар)[3], Анатоль Храмцоў (галоўны інжынэр)[4] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | чыгунка |
Паслугі | перавозкі людзей і грузаў чыгункай |
Абарачэньне | ▲2,528 трлн рас.руб. (2021 год; 34,035 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼87,143 млрд рас.руб. (2021 год; 1,173 млрд $) |
Чысты прыбытак | ▲50,672 млрд рас.руб. (2021 год; 682 млн $)[5] |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Урад Расеі |
Даччыныя кампаніі | «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» (Армэнія), «Уладзікаўкаскі вагонарамонтны завод» (Паўночная Асэтыя), «Ішымскі мэханічны завод» (Цюменская вобласьць) |
Аўдытар | «Эрнст і Янг» |
На 2023 год мела 85 600 км чыгункі, зь якіх 52 % (44 300 км) былі электрыфікаванымі. На яе прыпадала 10 % даўжыні сусьветнай чыгункі, за кошт чаго прадпрыемства мела 3-ю найбольш працяглую даўжыню чыгункі ў сьвеце. Сярод вагонаў налічвалася 166 895 (85 %) грузавых, 17 898 (9 %) пасажырскіх далёкарэйсавых і 12 371 (6 %) пасажырскі прыгарадных цягнікоў. Доля ў грузаабароце Расеі складала 46 %, а ў пасажыраабароце — 26 %. Урад Расеі прызначаў старшыню ўправы і раду кіраўнікоў. Мела 10 відаў падразьдзяленьняў: чыгуначныя, прызначэньня, перавозачныя, забесьпячэньня, капітальнага будаўніцтва, рамонту вагонаў, шляхавай гаспадаркі, сувязі, грамадзкай галіны, праектныя бюро. Замежныя прадстаўніцтвы працавалі ў 3-х краінах Азіі — Кітаі, Паўночнай Карэі і Японіі, а таксама ў 4-х краінах Эўропы — Беларусі (Менск, прасп. Дзяржынскага, д. 74), Вугоршчыне, Украіне і Фінляндыі[7].
У 2022 годзе грузаабарот прадпрыемства дасягнуў 2,6 трлн тона-км, што склала 1/3 сусьветнага чыгуначнага грузаабароту. У выніку «Расейская чыгунка» заняла 2-е месца ў сьвеце паводле грузаабароту сярод сябраў Міжнароднага зьвязу чыгунак (Францыя). На яе прыпала 1,3 млрд тонаў абсягу грузаперавозак, што склала 14 % сусьветнага абсягу чыгуначных грузаперавозак. Таму прадпрыемства заняло 2-е месца ў сьвеце сярод чыгунак у гэтым паказьніку. На электравозы прыпадала 86 % перавозак грузаў і 85 % перавозак паяжджанаў. Хуткасьць кантэйнэрных перавозак перавышала 1000 км/содні, што дазваляла перавозіць тавары з Кітаю ў Эўропу за 8 дзён[8]. У 2021 годзе транзыт склаў 1,1 млн 20-футавых кантэйнэраў[9].
Ад 2008 году «Расейскай чыгунцы» належала «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» ў Армэніі. Таксама яна ажыцьцяўляла давернае кіраваньне ад імя Ўраду Расеі 50 % паёў «Улан-Батарскай чыгункі» ў Манголіі, празь якую ладзілі грузаперавозкі з Кітаю[10].
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
рэдагавацьНа 2023 год у складзе «Расейскай чыгункі» было 16 тэрытарыяльных чыгунак: Усходне-Сібірская чыгунка (Іркуцк), Горкаўская чыгунка (Ніжні Ноўгарад), Далёкаўсходняя чыгунка (Хабараўск), Забайкальская чыгунка (Чыта), Заходне-Сібірская чыгунка (Новасібірск), Калінінградзкая чыгунка, Краснаярская чыгунка, Куйбышаўская чыгунка (Самара), Маскоўская чыгунка, Кастрычніцкая чыгунка (Санкт-Пецярбург), Прыволская чыгунка (Саратаў), Сьвярдлоўская чыгунка (Екацярынбург), Паўночная чыгунка (Яраслаўль), Паўночна-Каўкаская чыгунка (Растоў-на-Доне), Паўднёва-Ўсходняя чыгунка (Варонеж) і Паўднёва-Ўральская чыгунка (Чалябінск)[11].
Сумежныя ўчасткі
рэдагавацьНа 2023 год «Расейская чыгунка» мела 16 міждзяржаўных стыкавых пунктаў, зь іх 10 на мяжы з Казахстанам і 6 — зь Беларусьсю[12].
Пункт (вобласьць) | Лік шляхоў | Хуткасьць (пас. / груз. у км/гадз.) | Цяга (кВ) | Вага цягніка (выезд / уезд у т) | Лік вагонаў |
---|---|---|---|---|---|
Кігаш (Астраханская вобласьць) | 1 | 120 / 90 | цеплавоз | 4500 | 57 |
Сяміглавы Мар (Заходне-Казахстанская вобласьць) | 1 | 120 / 90 | цеплавоз | 3500 / 3700 | 57 |
Заўральле (Курганская вобласьць) | 1 | 60 | электравоз (3) | 4000 / 5200 | 71 |
Карталы (Сьвярдлоўская вобласьць) | 2 | 100 / 80 | электравоз (25) | 4500 / 6000 | 71 |
Орск (Арэнбурская вобласьць) | 1 | 60 | электравоз (25) | 3500 / 3200 | 71 |
Соль-Ілецк (Арэнбурская вобласьць) | 1 | 100 / 80 | цеплавоз | 3700 / 3200 | 57 |
Залатая Сопка (Чалябінская вобласьць) | 1 | 70 | цеплавоз | 2000 / 5000 | 57 |
Кулунда (Алтайскі край) | 1 | 80 | цеплавоз | 4500 / 4000 | 71 |
Петрапаўлаўск (Паўночна-Казахстанская вобласьць) | 1 | 70 | электравоз (3) | 4000 / 4800 | 71 |
Локаць (Алтайскі край) | 1 | 100 / 80 | цеплавоз | 3800 | 57 |
Краснае (Смаленская вобласьць) | 2 | 140 / 90 | электравоз (2×25) | 5000 / 3000 | 71 / 57 |
Завольша (Віцебская вобласьць) | 2 | 100 / 80 | цеплавоз | 4500 / 2000 | 57 |
Закапыцьце (Гомельская вобласьць) | 1 | 120 / 80 | цеплавоз | 5000 / 3200 | 71 |
Сураж (Бранская вобласьць) | 1 | 80 | цеплавоз | 4000 / 2800 | 57 |
Езярышча (Віцебская вобласьць) | 1 | 100 / 80 | цеплавоз | 3600 / 3000 | 57 |
Алёшча (Віцебская вобласьць) | 1 | 60 | цеплавоз | 3800 / 2000 | 51 |
Мінуўшчына
рэдагаваць18 верасьня 2003 году старшыня Ўраду Расеі Міхаіл Касьянаў падпісаў Пастанову № 585 аб стварэньні ААТ «Расейская чыгунка» на аснове чыгуначных падразьдзяленьняў Міністэрства шляхоў зносін Расеі. 1 кастрычніка 2003 году прадпрыемства пачало гаспадараньне[13].
13 лістапада 2014 году «Беларуская чыгунка», «Казахстанская чыгунка» і «Расейская чыгунка» заснавалі ў Маскве «Аб’яднаную транспартна-лягістычную кампанію» (Садовая-Чарнаграская вул., д. 8). Статутны капітал падзялілі на тры роўныя часткі. У сакавіку 2016 году ўзгаднілі парадак перавозак праз Эўразійскі эканамічны зьвяз зь Кітаю ў Эўразьвяз па маршруце Дастык (Усходне-Казахстанская вобласьць) — Берасьце[14].
У 2022 годзе «Расейская чыгунка» ажыцьцявіла каля 80 % чыгуначных перавозак у Расеі. У тым ліку перавезьлі звыш 1 млрд тонаў грузаў і звыш 1 млрд паяжджанаў. На 2023 год займала 1-е месца ў сьвеце паводле даўжыні электрыфікаванай чыгункі, якая складала 43 800 км, і 2-е месца паводле даўжыні чыгуначнага палатна, якая складала 85 600 км[13].
Старшыня
рэдагаваць- Віктар Хрысьценка (16 кастрычніка 2003 — 20 ліпеня 2004)
- Аляксандар Жукаў (20 ліпеня 2004 — 30 верасьня 2011)
- Кірыл Андросаў (30 верасьня 2011 — 22 чэрвеня 2015)
- Аркадзь Дварковіч (22 чэрвеня 2015 — чэрвень 2018)
- Максім Акімаў (чэрвень 2018 — сакавік 2020)
- Андрэй Белавусаў (з сакавіка 2020 году)
Кіраўнік
рэдагаваць- Генадзь Фадзееў (23 верасьня 2003 — 14 чэрвеня 2005)
- Уладзімер Якунін (14 чэрвеня 2005 — 20 жніўня 2015)
- Алег Белазёраў (ад 20 жніўня 2015 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Рада кіраўнікоў (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Генэральны дырэктар (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Управа (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Л.С. Савіна, Алег Белазёраў, Е.І. Харыбіна. Высновы незалежнага аўдытара пра кансалідаваную фінансавую справаздачнасьць за 2021 год (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 31 сакавіка 2022 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ https://www.rbc.ru/business/01/04/2020/5e849b4e9a79476c13f03695?from=from_main
- ^ Сёньня (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ У сьвеце (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Міжнародныя перавозкі грузаў (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Кіраваньне чыгункамі за мяжой (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Тэрытарыяльныя чыгункі (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Тэхнічныя ўласьцівасьці сумежных участкаў інфраструктуры (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ а б Створанае ААТ «Расейская чыгунка» (Гісторыя чыгункі Расеі) (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Супраца ў рамках Эўразійскага эканамічнага зьвязу (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 26 траўня 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |