Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кісель (неадназначнасьць).

Рыгор Леанідавіч Кісель (нар. 23 жніўня 1955 году ў Здудзічах у Шацілавіцкага раёна Гомельскай вобласьці) — беларускі журналіст і дыплямат.

Рыгор Кісель
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Румыніі
21 ліпеня 2000 — 11 сакавіка 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Папярэднік: Анатоль Бутэвіч
Наступнік: Віктар Шых
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі
5 жніўня 1994 — 21 ліпеня 2000
Наступнік: Віктар Чыкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 жніўня 1955 (69 гадоў)
Здудзічы, Шацілавіцкі раён, Гомельская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1979).

Да вучобы ў ВНУ працаваў падсобным рабочым, маляром, калгасьнікам калгасу імя М. І. Калініна Шацілавіцкага раёну, пасьля — карэспандэнтам, уласным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газэты «Магілёўская праўда» (1979—1987), кансультантам Магілёўскага абкама КПБ (1987—1990), рэдактарам абласной газэты «Магілёўскія ведамасьці» (1990—1994).

5 жніўня 1994 году прызначаны кіраўніком навастворанай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[1].

21 ліпеня 2000 году быў вызвалены ад пасады старшыні Белтэлерадыёкампаніі й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Румыніі[2], адстаўлены быў 11 сакавіка 2002 году[3].

У 2002 годзе быў прызначаны старшынём праўленьня закрытага акцыянэрнага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал»[4]. Быў на гэтай пасадзе да 2017 году[5].

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 августа 1994 г. №27 «О создании Национальной государственной телерадиокомпании Республики Беларусь»  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2000 г. №406 «О назначении Г. Л. Киселя Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Румынии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. №593 Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2002 г. №154 «Об освобождении Г. Л. Киселя от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Румынии»(недаступная спасылка)  (рас.)
  4. ^ Насьпявае скандал вакол фінансавай дзейнасьці ОНТ(недаступная спасылка)
  5. ^ Ад Ганчара да Чалага — як склаўся лёс паплечнікаў Лукашэнкі з яго каманды 1994 года Наша Ніва

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць