Васіль Цімафеевіч Якавенка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якавенка.
Васі́ль Цімафе́евіч Якаве́нка (5 траўня 1936, в. Пажыхар, Шацілавіцкі раён, Гомельская вобласьць — 22 студзеня 2018, Менск[1]) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.
Васіль Якавенка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Васіль Цімафеевіч Якавенка |
Нарадзіўся | 5 траўня 1936 в. Пажыхар, Шацілавіцкі раён, Гомельская вобласьць |
Памёр | 22 студзеня 2018 (81 год) Менск |
Пахаваны | |
Дзеці | Натальля Якавенка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч |
Мовы | беларуская, расейская |
Дэбют | 1957 |
Прэміі | Міжнародная літаратурная прэмія імя Ф. Нансэна (1994) Мэдаль Францішка Скарыны (2016) |
Узнагароды | |
http://belarus.kulichki.net/ |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 5 траўня 1936 году ў вёсцы Пажыхар Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і.
У 1956 годзе скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спэцыяльнасьці геоляг. У 1956—1958 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынэрам у розных геалягічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё[2]. У 1966 годзе завочна скончыў БДУ. У 1972—1977 гадах — рэдактар аддзелу навукі і мастацтва, аддзелу нарысу і публіцыстыкі часопісу «Полымя». У 1977—1978 гадах — сакратар праўленьня Саюзу кінэматаграфістаў БССР. З 1990 году — прэзыдэнт Беларускага сацыяльна-экалягічнага саюзу «Чарнобыль». Сябра СП СССР з 1977 году. У друку выступаў з 1957 году (газэта «Гомельская праўда»)[2].
Памёр 22 студзеня 2018 г.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Земля, открытая нами : художественные очерки. — Мінск : Маст. літ., 1971.
- Пробны камень : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1974.
- Приручение земли. — М. : Политиздат, 1975. (Сер. «Повести о делах и людях партии»).
- Пакуль сонца ў зеніце : аповесць у нарысах. — Мінск : Маст. літ., 1977.
- Персона нон грата : п’еса (у сааўтарстве з М. Місюком) пастаўлена ў Магілёўскім абласным тэатры імя Дунін-Марцінкевіча (1981) // Гаючая квецень. Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
- Через гать : очерки. — М. : Сов. писат., 1982.
- Дайсці да ладу : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1985.
- Вясковыя дыспуты : падарожнае эсэ. — Мінск : Маст. літ., 1987.
- Другой зямлі не будзе : публіцыстычныя аповесці, нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1989.
- На что нам жизнь дана : повести, очерки. — М. : Сов. писат., 1991.
- Смяльчак Лузь : казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995.
- Чорная ружа : Казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1996.
- Чернобыль. Десять лет спустя : эссе. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1996.
- Сказ пра беларусаў : публіцыстыка, вершы / у сааўт. з Л. Эмілітам. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2000.
- Крушэнне на ростані : эсэ, артыкулы, гутаркі. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2002.
- Надлом. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2003. (Сер. «Беларускі гістарычны раман»).
- Пакутны век : трылогія. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2006.
- Нячывелле : апавяданні, публіцыстыка, дакументы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2008.
- Пакутны век : трылогія. 2-е выд. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.
- Прывіды Шанхая над Свіслаччу: эсэ, гутаркі, артыкулы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль». –– 2011.
- Надлом. Кручина вековая (Пакутны век) : трилогия. –– Санкт-Петербург : Нестор-История. –– 2015.
- Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве: эсэ, брашура. — Мінск : Тэхналогія. — 2015.
- Абярэг : раман. — Мінск : Медысонт. — 2017.
Асобныя творы ў калектыўных зборніках: «Пройдуць гады» Мн. 1968 г.; «В судьбе природы — наша судьба». Писатели об экологических проблемах. М. 1990 г.; «Птушка шчасьця». Зборнік казак. Мн.1991 г.; «Земля тревоги нашей». Публицистическое издание. Мн. 1991 г.; «Письма к живым». Дайджэст газэты «Набат». Общая редакция и авторство. Мн. 1999 г.; «Гаючая квецень». Творы, напісаныя мэдыкамі. Мн. 2004 г.
Прызнаньне
рэдагаваць- Ляўрэат альтэрнатыўнай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф. Нансэна (1994)
- Узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны (2016)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр пісьменнік Васіль Якавенка. Наша Ніва (23-01-2018). Праверана 23-01-2018 г.
- ^ а б Васіль Цімафеевіч Якавенка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 629