Сасновы Бор (Гомельская вобласьць)
Сасно́вы Бор[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, каля ракі Жардзянкі. Цэнтар пассавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2006 чалавек[1]. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Шацілавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь (на лініі Жлобін — Каленкавічы).
Сасновы Бор | |||||
трансьліт. Sasnovy Bor | |||||
Вуліца мястэчка | |||||
| |||||
Працоўны пасёлак з: | 1959 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Шацілавіцкі | ||||
Сельсавет: | Сасноваборскі сельсавет | ||||
Вышыня: | 136 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2006 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2342 | ||||
Паштовы індэкс: | 247405 | ||||
СААТА: | 3250862906 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′6″ пн. ш. 29°35′54″ у. д. / 52.51833° пн. ш. 29.59833° у. д.Каардынаты: 52°31′6″ пн. ш. 29°35′54″ у. д. / 52.51833° пн. ш. 29.59833° у. д. | ||||
± Сасновы Бор | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВыяўленае археолягамі селішча (за 1,5 км на поўдзень ад вёскі) сьведчыць пра дзейнасьць чалавека ў гэтай мясцовасьці з глыбокай старажытнасьці.
У 1950-я гады ў зьвязку з будаваньнем торфапрадпрыемства «Васілевічы-II» (з 1959 году — «Сьветлагорскае») тут утварыўся пасёлак. 3 ліпеня 1959 году ён атрымаў афіцыйны статус працоўнага пасёлку ў Даманавіцкім, з 17 лістапада 1959 году ў Парыцкім, з 27 студзеня 1967 году ў Шацілавіцкім раёнах.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 1897 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2,5 тыс. чал.[3]; 2004 год — 2,6 тыс. чал.[4]; 2006 год — 2,5 тыс. чал.; 2007 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2423 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 2086 чал.[6]; 2017 год — 2025 чал.[7]; 2018 год — 2006 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Сасновым Бары працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта.
Забудова
рэдагавацьПлян квартальны, які ўтвараюць 3 простыя паралельныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і перакрыжаваныя 5 кароткімі вуліцамі. Забудова мураваная і драўляная пераважна сядзібнага тыпу[8].
Эканоміка
рэдагавацьТорфапрадпрыемства «Сьветлагорскае», машынабудаўнічае прадпрыемства «Сьветлагорскмашынмаш» і мэблевая фабрыка.
Галерэя
рэдагаваць-
Дом культуры
-
Сквэр
-
Школа
-
Крама
Заўвагі
рэдагаваць- ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 297.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 190.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 411.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 412.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с ISBN 985-11-0341-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСасновы Бор (Гомельская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў