Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Чэрыкаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Чэрыкаў |
Каардынаты | 53°34′00″ пн. ш. 31°22′58″ у. д. / 53.566667° пн. ш. 31.38278° у. д.Каардынаты: 53°34′00″ пн. ш. 31°22′58″ у. д. / 53.566667° пн. ш. 31.38278° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль, клясыцызм і нэаготыка |
Першае згадваньне | 1669 |
Дата заснаваньня | 1669 |
Будаваньне | 1862—1869 гады |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Чэрыкаве. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню рымска-каталіцкая парафія ў Чэрыкаве ўпамінаецца ў 1669 годзе ў сынодзе Казімера Сапегі, на той час яна належала да Аршанскага дэканату Віленскага біскупства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць, а ў 1790 годзе пры ім заснавалі кляштар кармэлітаў. У 1792 годзе збудавалі новы драўляны касьцёл.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар[1]. У 1862—1869 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл[2].
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайны ў 1950 годзе яго перарабілі пад дом культуры, потым выкарыстоўвалі як кінатэатар і клюб.
У 2019 годзе будынак вярнулі адноўленай каталіцкай парафіі, а 11 жніўня таго ж году ў ім адбылася першая імша.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта працяглы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, да якога далучаецца 5-гранная апсыда. Бакавыя фасады падзяляюцца лапаткамі і рустам, апярэзваюцца гарадковым фрызам[3].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 192
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 468.
- ^ Касцёл Найсвяцейшага Імя Божай Маці ў Чэрыкаве, Магілёўскі дэканат Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 7.05.2014 г.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 369.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.