Ян Няміра
Ян Няміра (другая палова XIV ст. — 1422 або 1423) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канюшы дворны ў 1398 годзе, намесьнік полацкі (1412—1413). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ястрабец», раней меў іншы геральдычны знак. Пачынальнік роду Неміровічаў.
Герб «Ястрабец» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1400 |
Памёр | не раней за 27 верасьня 1422[1][2] |
Род | Неміровічы |
Жонка | Ганна |
Дзеці | Андрэй, Мікалай, Ян, Фёдар, Якуб |
Валодаў Уселюбам у Наваградзкім павеце.
Імя
рэдагавацьВарыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nammir, des vorgenanten irluchten fursten hern Allexandri pferdemarschalk (12 кастрычніка 1398 году)[3]; Nemyra cum suis fratribus germanis (18 студзеня 1401 году)[4]; Nammir (травень 1401 году, 1401 і 1404 гады)[5]; Johanne alias Nemer (16 лютага 1410 году)[6]; Iohannis Nemer (1 лютага 1411 году)[7]; Johannis Niemir Polocensis (15 красавіка 1412 году)[8]; cum Nemyr capitaneo Polocensi[9], Nemir[10] (2 кастрычніка 1413 году); Johannes alias Niemir (27 верасьня 1422 году)[11]; Namir, Немира[12].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду. Магчыма, яго братам быў Чыж, які выступаў сьведкам у Троцкай умове (1433 год).
Упершыню ўпамінаецца ў Салінскай умове (1398 год) як канюшы дворны. У 1401 і 1404 гадох езьдзіў з пасольствам да вялікага магістра Тэўтонскага ордэну, у 1411 годзе — у Ноўгарад. У 1412—1413 гадох быў намесьнікам полацкім. Апошні раз упамінаецца ў Мельнскай умове (1422 год), да якой прывесіў пячаць зь легендай + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x[13].
У шлюбе з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня) меў сыноў Андрэя, Мікалая, Яна, Фёдара і Якуба.
Фундаваў ва Уселюбе касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Зьдзейсьніў пілігрымку ў Вілснак у Брандэнбургу[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 141. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ^ Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia. Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku (пол.) // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich: 600 lat unii horodelskiej ― od Krewa do Zaręczenia wzajemnego Obojga Narodów / пад рэд. S. Górzyński — Warszawa: DiG, 2015. — С. 192. — 312 с. — ISBN 978-83-7181-836-3
- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 78, 962, 967, 972.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 78.
- ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 231.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 69.
- ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 280.
- ^ Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 281.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4