Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Уселюб)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Вёска Уселюб
Каардынаты 53°43′10.50″ пн. ш. 23°47′37.84″ у. д. / 53.7195833° пн. ш. 23.7938444° у. д. / 53.7195833; 23.7938444Каардынаты: 53°43′10.50″ пн. ш. 23°47′37.84″ у. д. / 53.7195833° пн. ш. 23.7938444° у. д. / 53.7195833; 23.7938444
Канфэсія праваслаўе[d] і Беларускі экзахат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII ст. ва Ўселюбе. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на Беліцкай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Гісторыя рэдагаваць

 
Царква, каля 1900 г.
 
Царква, 1941—1944 гг.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ва Ўселюбе збудавалі ў XVIII ст. на месцы драўлянай царквы 1630 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ўселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1848 годзе царкву перабудавалі.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам царква працягвала дзейнічаць.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай, 2-схільны дах над якой пераходзіць у канічны, над якім на 8-гранным барабане ўзвышаецца купал-цыбуліна. Магутныя роўнічныя сьцены (таўшчыня 1,5 м) падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі. Над трыкутным франтонам галоўнага фасаду стаіць драўляная званіца (васьмярык на чацьверыку) з купалам-цыбулінай.

Ва ўнутранай прасторы роўную столь падтрымліваюць 2 слупы, 3-гранны іканастас вылучае апсыду і бакавыя рызьніцы; пры ўваходзе месьціцца нартэкс з хорамі на 2-м ярусе. У інтэр’еры захоўваецца абраз 1761 году «Велікамучаніца Барбара».

Асобна перад царвой стаіць 2-ярусная чацьверыковая мураваная званіца-брама, завершаная шатром з купалам-цыбулінай. У яе афармленьні выкарыстоўваюцца кілепадобныя франтоны[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць