Тарпэда-БелАЗ Жодзін
«Тарпэда»-БелАЗ — беларускі футбольны клюб з Жодзіна. Заснаваны ў 1962 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі 2016 і 2023 гадоў. З 2002 году выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Тарпэда-БелАЗ Жодзін | |
Поўная назва | па-беларуску: Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) |
---|---|
Заснаваны | 1962 |
Горад | Жодзін, Беларусь |
Стадыён |
«Тарпэда» Умяшчальнасьць: 6524 |
Дырэктар | Аляксандар Пугач |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2024 | 3 месца |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьПершая футбольная каманда з Жодзіна ўпершыню выступіла ў чэмпіянаце БССР у 1962 годзе. Тагачаснай назвай клюбу была «Ракета». Аднак, першы гульнявы досьвед быў няўдалым, бо каманда атрымала 15 паразаў з 16 гульняў і скончыла чэмпіянат на перадапошнім радку выніковай табліцы, толькі з-за таго, што клюб «Салют» з Баранавічаў датэрмінова зьняўся з чэмпіянату.
Некалькі наступных сэзонаў клюб праводзіў ужо на абласным узроўні. Толькі празь пяць гадоў іншы клюб з Жодзіна, «Аўтазаводец», паспрабаваў свае сілы ў чэмпіянаце БССР, аднак на гэты раз пачынаць камандзе прыйшлося з другога дывізіёну. Клюб заняў шостае месца ў сваёй падгрупе. Наступны сэзон быў больш удалым, каманда заняла 4 месца сярод 11 удзельнікаў. У 1969 годзе клюб зьмяніў назоў на «Тарпэда» й заняў першае месца ў сваёй зоне, пасьля чаго вынікова скончыў дадатковыя гульні за выхад у першы дывізіён, аказаўшыся мацней за ваўкавыскую «Працу», а таксама менскія «Трактар» і «Арбіту».
1970 год стаў для клюбу чэмпіёнскім, каманда адразу зь першага заходу здолела атрымаць перамогу ў чэмпіянаце БССР, пры гэтым сем хатніх гульняў скончыўшы перамогамі й толькі аднойчы згуляўшы ўнічыю на сваім полі.
У 1992 годзе каманда мела назву БелАЗ. Да 2011 году клюб меў назву «Тарпэда», а па ўваходжаньні ў лік заснавальнікаў клюбу БелАЗу, яна была зьмененая на «Тарпэда»-БелАЗ[1]. ААТ БелАЗ атрымала кантрольны пакет акцыяў клюбу (65%), што надало магчымасьць значна падкарэктаваць клюбны фінансавы стан[2]. У чэмпіянаце 2012 году клюб заняў 11 месца ў найвышэйшай лізе і трапіў у плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе, дзе яго супернікам быў клюб «Гарадзея», але па выніках дзьвюх гульняў (0:1, 4:0) жодзінскі клюб застаўся ў найвышэйшай лізе.
У верасьні 2019 году галоўным трэнэрам жодзінскай каманды стаў Юры Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесьці клюб да ягоных першых у гісторыі бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У пачатку 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[3].
У кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2020—2021 гадоў клюб сустракаўся з дацкім «Капэнгагенам». Празь міжнародныя санкцыі і паветранай блякады «Тарпэда-БелАЗ» вымушаны быў правесьці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсэнал», аднак жодзінцам адмовілі, праз гэта хатняя гульня прайшла на Цэнтральным стадыёне ў Казані, дзе каманда прагуляла зь лікам 0:5. Сэзон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 году Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, якую заняў ягоны памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сэзону, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.
Сэзон 2022 году жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнэра Дзьмітра Молаша. Пачатак чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда трывала паразы ў першых трох матчах усьцяж, але неўзабаве выправіла становішча і ўзвысілася да сярэдзіны табліцы. Добрая гульня ў другой палове сэзону дазваляла змагацца за больш высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.
У 2023 годзе «Тарпэда-БелАЗ» добра пачаў чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідэраў у табліцы. 28 траўня 2023 году клюб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перагуляўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ зь лікам 2:0. Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. Няўдача ў эўракубках перакінулася на айчыннае першынство, і жодзінцы выдалі сэрыю зь нічыіх. Каманда працягвала трымаць трэці радок у табліцы, але шанец на залаты і нават срэбны мэдалі амаль зьнік. У апошнім туры, аднак, «Тарпэда-БелАЗ» мог страціць і трэці радок, але захаваў яго, не зважаючы на паразу ў апошнім матчы менскаму «Дынама». Такім чынам, у другі раз у гісторыі клюб здабыў мэдалі айчыннага чэмпіянату.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіянат Беларусі:
- Трэцяе месца (2): 2020, 2023
- Кубак Беларусі:
- Суперкубак Беларусі:
- Пераможца (1): 2024
- Фіналіст (1): 2011, 2017
- Пераможца першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2001
- Чэмпіён БССР (4): 1970, 1971, 1980, 1981
- Уладальнік Кубка БССР (8): 1969, 1971, 1972, 1977, 1978, 1981, 1982, 1983
- Срэбраны прызэр чэмпіянату БССР (2): 1972, 1985
- Бронзавы прызэр чэмпіянату БССР (2): 1975, 1982
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Статыстыка
рэдагавацьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Найвышэйшая | 11 | 30 | 5 | 9 | 16 | 17–39 | 24 | 1/2 |
2013 | Найвышэйшая | 5 | 32 | 12 | 6 | 14 | 33–38 | 42 | 1/8 |
2014 | Найвышэйшая | 4 | 32 | 13 | 11 | 8 | 38–30 | 50 | 1/16 |
2015 | Найвышэйшая | 7 | 26 | 10 | 6 | 10 | 31–29 | 36 | Ул |
2016 | Найвышэйшая | 5 | 30 | 13 | 9 | 8 | 47–33 | 48 | 1/4 |
2017 | Найвышэйшая | 5 | 30 | 14 | 9 | 7 | 43–27 | 51 | 1/8 |
2018 | Найвышэйшая | 5 | 30 | 16 | 7 | 7 | 36–18 | 55 | 1/8 |
2019 | Найвышэйшая | 6 | 30 | 13 | 6 | 11 | 41–36 | 45 | 1/4 |
2020 | Найвышэйшая | 30 | 16 | 8 | 6 | 55–37 | 56 | 1/2 | |
2021 | Найвышэйшая | 8 | 30 | 10 | 6 | 14 | 38–43 | 36 | 1/4 |
2022 | Найвышэйшая | 8 | 30 | 11 | 10 | 9 | 35–32 | 43 | Ул |
2023 | Найвышэйшая | 28 | 12 | 13 | 3 | 33–18 | 49 | 1/2 |
Удзел у эўракубках
рэдагавацьКубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга Эўропы | 10 | 4 | 3 | 3 | 11—10 |
Ліга канфэрэнцыяў | 6 | 0 | 2 | 4 | 6—17 |
Усяго | 16 | 4 | 5 | 7 | 17—27 |
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
2010—2011 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Фюлькір Рэйк’явік | 3:0 | 3:1 | |
2 к/р | ОФК Бялград | 0:1 | 2:2 | |||
2015—2016 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Кукес | 0:0 | 0:2 | |
2016—2017 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Дэбрэцэн | 1:0 | 2:1 | |
3 к/р | Рапід Вена | 0:0 | 0:3 | |||
2020—2021 | Ліга канфэрэнцыяў | 2 к/р | Капэнгаген | 0:5 | 1:4 | |
2023—2024 | Ліга канфэрэнцыяў | 2 к/р | АЕК | 2:3 | 1:1 | |
2024—2025 | Ліга канфэрэнцыяў | 1 к/р | Мілсамі | 2:4 | 0:0 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Вадзім Скрыпчанка (з студзеня 2019)[4]
- Алег Кубараў (ліпень 2017 — сьнежань 2018)[5]
- Ігар Крывушэнка (лістапад 2012 — ліпень 2017)[6]
- Вадзім Бразоўскі (травень — лістапад 2012)
- Сяргей Гурэнка (да траўня 2012)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Жодинское «Торпедо» решилось на смену названия клуба(недаступная спасылка) (рас.) Прессбол, 16 лютага 2011
- ^ Аргументы и факты. «Торпедо-БалАЗ». goals.by
- ^ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (рас.) TUT.BY Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 28 лютага 2021 г.
- ^ Скрипченко официально возглавил «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Кубарев представлен в качестве главного тренера «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Игорь Криушенко возглавил «Торпедо»-БелАЗ (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)