Павал Прышывалка

беларускі футбаліст

Па́вал Прышыва́лка (нар. 25 ліпеня 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ».

Павал Прышывалка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 ліпеня 1999(1999-07-25)[1] (25 гадоў)
Рост 183 см
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 37
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Менск 39 (0)
2023 Цэнтар футболу[d] 18 (0)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ
2024—4 Тарпэда-БелАЗ-2[d] 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Менск», дзе пачаў займацца футболам у веку 8 гадоў. З 2016 году пачаў выступаць за дубль «Менску». На наступны год замацаваўся ў дублі і пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[2]. У 2018 годзе гуляў за клюб у Юніёрскай лізе УЭФА, з 2019 году пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе ў якасьці рэзэрвовага брамніка. 5 верасьня 2020 году дэбютаваў у асноўным складзе «Менску» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўцу» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. 28 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:4). У сэзоне 2021 году быў першым брамнікам каманды.

У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[3]. У сэзоне 2022 году быў другім брамнікам спачатку пасьля Аляксея Казлова, а зь лета пасьля Ягора Геняралава. Пачынаючы зь верасня, калі Геняралаў атрымаў траўму, замацаваўся ў асноўным складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[4]. У сакавіку 2023 году далучыўся да берасьцейскага «Цэнтру футболу»[5]. У студзені 2024 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць