Мікіта Пацко

беларускі футбаліст

Мікіта Пацко (нарадзіўся 23 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Мікіта Пацко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лютага 1995(1995-02-23)[1] (29 гадоў)
Рост 175 см
Вага 70 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Дынама Менск 0 (0)
2015 Бяроза-2010 17 (6)
2016—2018 Тарпэда Менск 54 (15)
2019 Арсэнал Койданаў 26 (16)
2020 Эскільстуна 0 (0)
2020—2022 Арсэнал Койданаў 61 (9)
2022—4 Тарпэда-БелАЗ 44 (1)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ-2[d] 5 (3)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 2 (0)
2013 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6. Пазьней далучыўся да менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў першалігавым клюбе «Бяроза-2010». Па заканчэньні сэзону «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Пацко пакінуў «Дынама». У ліпені 2016 году далучыўся да менскаага «Тарпэда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сэзоне 2017 году з 11 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2018 году падоўжыў кантракт з тарпэдаўцамі[5]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 28 красавіка 2018 году, зьявіўшыся ў пачатковай адзінаццатцы ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым выходзіў на пляцоўку нерэгулярна ды звычайна толькі на зьмену партнэрам. У студзені 2019 году пакінуў клюб[6].

У лютым 2019 году ўзмацніў склад дэбютанта Другой лігі койданаўскага «Арсэналу»[7][8]. У якасьці трывалага гульца стартавага складу дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У студзені 2020 году перайшоў у швэдзкі клюб «Эскільстуна»[9]. Пасьпеў згуляць за каманду ў Кубку Швэцыі, а ў красавіку 2020 году праз прыпыненьне чэмпіянату Швэцыі вярнуўся ў «Арсэнал». У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з койданаўскім клюбам[10]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У ліпені 2022 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[11]. У лістападзе 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2024 году[12].

Міжнародная

рэдагаваць

У 2012 годзе прыцягваўся да зборнай Беларусі (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе абараняў колеры зборнай Беларусі (да 19 гадоў).

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 28 11
2018 Найвышэйшая ліга 13 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць