Цімафей Шаркоўскі
Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца малдаўскага клюбу «Зымбру».
Цімафей Шаркоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 лютага 2004[1] (21 год) | |
Рост | 170 см[2] | |
Вага | 59 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Зымбру | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022—2023 | БАТЭ | 17 (0) |
2023—2025 | Тарпэда-БелАЗ | 38 (5) |
2024—2025 | → Тарпэда-БелАЗ-2[d] | 4 (1) |
2025— | Зымбру | |
Зборныя | ||
2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2024— | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец футбольнага клюбу «Менск». Яшчэ юнаком перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ. З 2020 году пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 году дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матчу Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 году пачаў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчанаў. 18 чэрвеня 2022 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (0:1). У чэрвені 2023 году пакінуў барысаўскі клюб[3]. У верасьні 2023 году ўзмоцніў склад жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Першыя два сэзоны гулец уважаўся рэзэрвовым футбалістам, толькі з другой палове сэзону 2024 году Шаркоўскі пачаў зьяўляцца на полі часьцей, але толькі на частку матчу. 17 жніўня 2024 году адзначыўся першым голам у Найвышэйшай лізе, трапіўшы ў браму гарадзенскага «Нёману». У першай палове 2025 году ўжо часьцей гулеў у складзе каманды. 14 чэрвеня 2025 году паўдзельнічаў у разгроме «Менску» зь лікам 1:5, зрабіўшы галявую перадачу і правёўшы адзін з галоў сваёй каманды. У канцы чэрвеня 2025 году прыяднаўся да малдаўскага «Зымбру», які напярэдадні ачоліў Алег Кубараў.
Міжнародная
рэдагавацьУ верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://fcbate.by/team/duplicate/64
- ^ а б в г https://www.fcbate.by/team/base/84
- ^ Тимофей Шарковский покинул БАТЭ (рас.) Праверана 2023-06-21 г.
- ^ "Торпедо-БелАЗ" подписал бывшего игрока БАТЭ (рас.) Праверана 2023-09-01 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway