Максім Мякіш
Максі́м Мя́кіш (нарадзіўся 3 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».
Максім Мякіш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сакавіка 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 82 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 97 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017 | Нёман Горадня | 2 (0) |
2018 | Уніян Лейрыя | 0 (0) |
2019—2021 | БАТЭ | 0 (0) |
2020 | → Славія Мазыр | 3 (0) |
2021 | → Іслач | 22 (1) |
2022— | Тарпэда-БелАЗ | 74 (5) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (0) |
2019—2022 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец гарадзенскай СДЮШАР «Нёман». У пачатку 2015 году выправіўся ў менскую Рэспубліканскую дзяржаўную вучэльню алімпійскай рэзэрвы (РДВАР), дзе пачаў выступаць на юнацкім роўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 году па завяршэньні навучаньня вярнуўся ў «Нёман», дзе спачатку выступаў за дубль, але таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:2).
У пачатку 2018 году пакінуў «Нёман» і выправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», зь якой у красавіку падпісаў кантракт[3][4]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клюбу. У лютым 2019 году, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[5], дзе гуляў за дубль.
Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам з першай дружынай барысаўчанаў. У сакавіку 2020 году падоўжыў супрацу з БАТЭ[6] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[7], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Футбаліст адгуляў толькі ў трох матчах Найвышэйшай лігі. У ліпені 2020 году па заканчэньні арэнды зышоў з «Славіі»[8]. Плянавалася, што паўабаронца можа сысьці ў арэнду ў іншы клюб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ.
У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у «Іслач». У лютым далучыўся да гэтага клюбу на правах арэнды[9]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе каманды, пазьней нярэдка выходзіў на замену. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[10].
У студзені 2022 году трэнаваўся з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў кантракт паўабаронцы[11]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[12].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году ды кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2017 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maksim Myakish // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_myakish/
- ^ Воспитанник «Немана» Мякиш подписал контракт с португальской «Лейрией» (рас.)
- ^ Футбол. Максим Мякиш подписал контракт с португальской "Лейрией" (рас.) Архіўная копія ад 2020-06-06 г.
- ^ Мякиш подписал контракт с БАТЭ (рас.)
- ^ Мякиш и Малькевич продлили контракт с БАТЭ (рас.)
- ^ "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков (рас.)
- ^ Мякиш покинул "Славию" (рас.)
- ^ Четыре игрока БАТЭ перешли в "Ислочь" (рас.)
- ^ Шалашников, Мякиш и Герасимов покидают "Ислочь" (рас.)
- ^ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Мякиша (рас.)
- ^ Максим Мякиш продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)