Аляксей Залескі
Аляксе́й Іва́навіч Зале́скі (нарадзіўся 7 кастрычніка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».
Аляксей Залескі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 74 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2016 | Дынама Менск | 2 (0) |
2013—2014 | → Бяроза-2010 | 45 (0) |
2015—2016 | → Слуцак | 41 (1) |
2017—2018 | Віцебск | 34 (0) |
2018 | → Дняпро Магілёў | 13 (0) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 28 (5) |
2020 | Менск | 25 (0) |
2021 | Касьпі | 22 (4) |
2022 | Тарпэда-БелАЗ | 27 (1) |
2023 | Касьпі | 9 (2) |
2023— | Тарпэда-БелАЗ | 29 (2) |
Зборныя | ||
2013—2016 | Беларусь (да 21) | 24 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗ 2010 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У сэзоне 2011 году ўжо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выходзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль. У сакавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Бяроза-2010»[3]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўскай каманды.
У лютым і сакавіку 2015 году быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў аніводнаму з клюбаў[4][5]. У сакавіку 2015 году зноў трэнаваўся зь «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцак» на правах арэнды[6]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 траўня 2015 году, выйшаўшы ў пачатковым складзе ў матчы супраць «Граніту» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7].
У лютым 2016 году «Слуцак» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэньні арэнды на сэзон 2016 году[8]. У сэзоне 2016 году ўжо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У сьнежні 2016 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[9]. У студзені 2017 году, пакінуўшы сталічны клюб, перайшоў у «Віцебск»[10]. Пачынаў сэзон 2017 году ў першым складзе каманды, гуляў на пазыцыях цэнтральнага і левага абаронцы. Пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду менскаму «Промню»[11], дзе пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Віцебск»[12] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 году «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клюбу, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак паводле вынікаў сэзону 2019 году «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2020 году прыяднаўся да «Менску»[13], дзе стаў гульцом стартавага складу. Па заканчэньні кантракта ў студзені 2021 году пакінуў «Менск»[14]. Пазьней далучыўся да казаскага «Касьпію» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца клюбу[15]. Спачатку часьцей выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны.
У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[16]. Рэгулярна выходзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў Жодзіна[17] і неўзабаве зноў далучыўся да «Касьпію»[18]. Пакінуў казаскі клюб у ліпені 2023 году[19] і хутка вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[20]. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам да сканчэньня сэзону 2024 году[21].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 17 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 | |
Віцебск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 | |
Прамень | 13 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksey Zaleskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_zaleski/
- ^ Защитник минского «Динамо» Алексей Залеский отдан в аренду «Березе-2010» (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Тарас Петровский и Алексей Залеский не подошли "Граниту" (рас.)
- ^ Шафранович, Залеский и Лапушенко покинули «Слуцк» (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Футбол. Алексей Залеский, Сергей Геращенков и Дмитрий Еременко заключили соглашения со "Слуцком" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Зубович и Залеский расстались со "Слуцком" (рас.)
- ^ «Слуцк» продлит аренду Залеского (рас.)
- ^ Павел Демидчик и Алексей Залеский покидают команду (рас.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (2016-11-30). Архіўная копія ад 2016-12-07 г.
- ^ Алексей Залеский подписал контракт с "Витебском" (рас.)
- ^ "Витебск" отдал Алексея Залеского в аренду "Лучу" (рас.)
- ^ "Витебск" расстался с Алексеем Залеским (рас.)
- ^ Алексей Залеский стал игроком "Минска" (рас.)
- ^ Пять игроков покинули «Минск» (рас.). Афіцыйны сайт «Мінска» (2021-01-28).
- ^ Алексей Залеский продолжит карьеру в казахстанском "Каспии" (рас.)
- ^ Алексей Залеский стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Алексей Залеский расстался с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Алексей Залеский подписал контракт с "Каспием" (рас.)
- ^ Алексей Залеский покинул "Каспий" (рас.)
- ^ Алексей Залеский вернулся в Жодино (рас.)
- ^ Алексей Залеский пролонгировал соглашение с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball