Кірыл Прамудраў

беларускі футбаліст

Кіры́л Праму́драў (нар. 11 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Кірыл Прамудраў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1992(1992-06-11)[1][2] (32 гады)
Рост 185 см[3]
Вага 76 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015 Дынама Берасьце 109 (15)
2015—2017 Дынама Менск 44 (5)
2017—2018 Дынама Берасьце 24 (0)
2018 Дняпро Магілёў 13 (0)
2019—4 Тарпэда-БелАЗ 133 (15)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

На пачатку кар’еры Кірыл выступаў за дубль берасьцейскага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а з сэзону 2012 году замацаваўся ў асноўным складзе клюбу. У сэзоне 2013 году ўжо трывала выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. Зь верасьня 2013 году пасьля таго, як галоўным трэнэрам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выходзіць на пляцоўку ў якасьці апорнага паўабаронцы. Усяго за той сэзон правёў 30 матчаў з 32 і забіў 5 галоў.

У сэзоне 2014 году канчаткова замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы берасьцейскай каманды. У матчы першага туру чэмпіянату Беларусі 2015 году Кірыл за 3 хвіліны аформіў дубль, забіўшы двойчы ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Гэтыя галы дазволілі павесьці ў ліку гульцам зь Берасьця і ў выніку атрымаць валявую перамогу (3:1)[5]. У канцы ліпеня 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[6]. У чэрвені 2017 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады[7]. У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень» да канца сэзону[8].

У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У сэзоне 2019 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе пачаў часьцей выходзіць у пачатковым складзе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[10]. У 2021 годзе заставаўся гульцом асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 году падпісаў новае пагадненьне з «Тарпэда-БелАЗ»[11]. У студзені 2023 году чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[12]. У сэзоне 2023 году стаў капітанам каманды і ў гэтай якасьці дапамог ёй здабыць бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[13]. У канцы лістапада склаў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[14] і зноў стаў удалальнікам бронзавых мэдалёў чэмпіянату.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 14 6
Дынама Менск 8 1
2016 Найвышэйшая ліга 28 4
2017 Найвышэйшая ліга 8 0
Дынама Берасьце 14 0
2018 Найвышэйшая ліга 10 0
Прамень 13 0
  1. ^ а б в Kirill Premudrov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Kirill Premudrov // FBref (мн.)
  3. ^ а б в г https://torpedo-belaz.by/team/osnovnoy-sostav/premudrov-kirill/
  4. ^ а б http://torpedo-belaz.by/player/premudrov-kirill/
  5. ^ Футбол. Кирилл Премудров в течении 3-х минут оформил первый дубль чемпионата Беларуси-2015 (рас.) Pressball.by
  6. ^ Минское «Динамо» объявило о подписании контракта с Кириллом Премудровым (рас.)
  7. ^ Брестское «Динамо» объявило о подписании контракта с Премудровым (рас.)
  8. ^ Брестское «Динамо» отдало Премудрова в аренду «Лучу» (рас.)
  9. ^ Премудров подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  10. ^ "Торпедо-БелАЗ" продлило контракт с Премудровым (рас.)
  11. ^ "Торпедо-БелАЗ" продлил контракты с Премудровым и Устиновым (рас.)
  12. ^ Премудров пролонгировал соглашение с Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  13. ^ Премудров продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом"
  14. ^ Кирилл Премудров продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.). Football.by (2024-11-24). Праверана 2025-03-05 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць