Слуцак (футбольны клюб)
«Слуцак» — беларускі футбольны клюб з гораду Слуцак. Хатні стадыён — гарадзкі стадыён у Слуцку. З 2014 году выступае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Слуцак | |||||
Поўная назва | Спартовы футбольны клюб «Слуцак» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1998 | ||||
Горад | Слуцак, Беларусь | ||||
Стадыён |
Гарадзкі Умяшчальнасьць: 1896[1] | ||||
Старшыня | Віталь Бунас[2] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2023 | 8 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2008 годзе каманда пад назвай «Слуцакцукар», упершыню заявілася ў другую лігу чэмпіянату Беларусі. У першым сэзоне каманда заняла годнае для першага разу 5 месца. У 2009 годзе заняў 4 пазыцыю ў другой лізе[4][5]. У 2010 годзе клюб заняў другое месца ў другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе і выйшаў у першую лігу.[6]
У 2011 годзе клюб быў перарэгістраваны як грамадзкае аб’яднаньне «Спартыўны футбольны клюб „Слуцак“» і афіцыйна стаў гарадзкім клюбам. З-за рэканструкцыі гарадзкога стадыёну ў Слуцку, усе хатнія матчы каманда праводзіла на стадыёне «Будаўнік» у Салігорску[7]. У дэбютным для сябе сэзоне ў першай лізе каманда заняла 5 месца. На 2012 год, хатнія матчы пачатку сэзону каманда зноўку праводзіла ў Салігорску, аднак ужо ў чэрвені пасьля ўзьвядзеньня дзьвюх дадатковых трыбунаў гарадзкі стадыён Слуцку прыняў матчы першай лігі. Паводле вынікаў сэзону каманда зноўку заняла 5 месца. У сэзоне 2013 году каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэньне. Пачатак турніру атрымаўся ня вельмі добры: каманда пацярпела паразы ў трэцім і чацьвертым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасьля перамогі ў 14 туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцак» выйшаў на другі радок, а пасьля 21 туру апярэдзіў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасьля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцак» стаў недасягальным для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у найвышэйшую лігу.
У сэзоне 2014 году каманда захавала асноўных гульцоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянэраў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазьней, трохі выправіўшы сваё становішча, «Слуцак» узняўся на дзявяты радок, зь якога пасьля падзелу найвышэйшай лігі на шасьцёркі трапіў у другую шасьцёрку. Яшчэ ўлетку каманда страціла аднаго са сваіх лідэраў Андрэя Якаўлева, які перайшоў у барысаўскі БАТЭ, каб узмацніць яго да Лігі чэмпіёнаў. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцку» пайшлі лепш, ён узьняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гарадзенскаму «Нёману» перагнаць случчанаў, пакінуўшы іх дзявятымі.
У міжсэзоньні да пачатку сэзону 2015 году «Слуцак» стаў адным зь нешматлікіх беларускіх клюбаў, якія праводзілі зборы за мяжой, гэтак у Турэччыне гульцы Юрыя Крата гулялі супраць клюбаў трэціх лігаў Даніі і Расеі. Тым ня менш, сэзон 2015 году дружына пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 году быў выпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны трэнэр каманды Юры Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнэра пачаў гулец каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад ягоным кіраўніцтвам «Слуцак» здолеў выправіць сваё становішча, і сэзон каманда скончыла на 11 месцы з 14 камандаў-удзельнікаў. У студзені 2016 году Грыгараў быў зацьверджаны ў якасьці галоўнага трэнэра. Аднак зноўку пачатак сэзону атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клюб разьвітаўся з дасьведчанымі футбалістамі і лідэрамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цьвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя гульцы, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасьля паразы ў верасьні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў выпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клюбу вырашыла пакінуць трэнэра на пасадзе, а звольніць ягонага памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правесьці пасьпяхова, заняўшы выніковае 12 месца з 16 дружынаў.
У студзені 2017 году новым галоўным трэнэрам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клюб пасьпяхова пачаў сэзон, сягнуўшы паўфіналу Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце вагаўся сярод лідэраў, скончыўшы першую палову першынства на чацьвертым месцы. Другая палова сэзону атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок. Сэзон 2018 году дружына зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідэраў. Першую палову сэзону «Слуцак» скончыў на 5 месцы. Аднак, другая палова сэзону атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх посьпехаў хапіла, каб здабыць выніковы 8 радок. У гэтым сэзон адбылася знамінальная падзея для каманды, бо ейны гулец Яўген Шыкаўка стаў першым футбалістам клюбу, які быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Беларусі. Нападнік згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі[8].
Сэзон 2019 году «Слуцак» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сэзону дазволіла ўзвысіцца да сярэдзіны табліцы. Пазьней шэраг няўдачаў зноў апусьціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11 месца. Слуцкі клюб добра пачаў сэзон 2020 году, то бок каманда пасьля сямі тураў аднаасобна ўзначальвала турнірную табліцу, не зважаючы на скарачэньне фінансаваньня празь зьмены кіраўніцтва асноўнага спонсару — Слуцкага цукроварафінаднага камбінату (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клюб, быў арыштаваны пад гэтак званай «цукровай справе»). Аднак, пазьней рушылі паразы за паразамі, і «Слуцак» апусьціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весьці барацьбу за выжываньне. Яшчэ ў чэрвені, пасьля першых няўдачаў, каманду пакінуў галоўны трэнэр Віталь Паўлаў, а выканаўцам абавязкаў трэнэра застаўся ягоны памочнік Аляксандар Кончыц. У кастрычніку «Слуцак» ачоліў Аляксандар Бразевіч. Пад ягоным кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14 месца, аднак у пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе выгуляла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне. У пачатку сэзону 2021 году фан-рух «Слуцка» адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[9]. У тым годзе дружына знаходзілася пераважна ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, і звычайна была блізкая да зоны вылету, аднак пасьпяховы фініш дазволіў заняць выніковы 9 радок. Новы сэзон слуцкі клюб пачаў няблага, доўгі час месьціўся ў сярэдзіне табліцы, аднак улетку вынікі пагоршыліся. У жніўні пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Аляксандар Бразевіч, на чале каманды ў якасьці выканаўцы абавязкаў стаў ягоны памочнік Аляксандар Гурыновіч. Пад ягоным кіраўніцтвам становішча трохі выправілася, «Слуцак» завяршыў сэзон на 11 месцы. Перад сэзонам 2023 году Гурыновіч быў афіцыйна зацьверджаны галоўным трэнэрам каманды. «Слуцак» цягам сэзону месьціўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў чэмпіянат на восьмым месцы.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Статыстыка
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Першая | 5 | 28 | 15 | 7 | 6 | 59–27 | 52 | 1/16 |
2013 | Першая | 1 ▲ | 30 | 19 | 9 | 2 | 54–19 | 66 | 1/8 |
2014 | Найвышэйшая | 9 | 32 | 11 | 7 | 14 | 26–34 | 40 | 1/8 |
2015 | Найвышэйшая | 11 | 26 | 6 | 7 | 13 | 26–30 | 25 | 1/4 |
2016 | Найвышэйшая | 12 | 30 | 6 | 12 | 12 | 22–34 | 30 | 1/2 |
2017 | Найвышэйшая | 7 | 30 | 12 | 8 | 10 | 30–34 | 44 | 1/4 |
2018 | Найвышэйшая | 8 | 30 | 11 | 3 | 16 | 26–36 | 36 | 1/4 |
2019 | Найвышэйшая | 11 | 30 | 9 | 7 | 14 | 29–46 | 34 | 1/8 |
2020 | Найвышэйшая | 14 | 29[a] | 8 | 3 | 18 | 31–55 | 27 | 1/8 |
2021 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 9 | 8 | 13 | 36–44 | 35 | 1/8 |
2022 | Найвышэйшая | 11 | 30 | 7 | 11 | 12 | 26–41 | 32 | 1/4 |
2023 | Найвышэйшая | 8 | 28 | 9 | 8 | 11 | 38–40 | 35 | 1/8 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Віталь Паўлаў (з студзеня 2017 году)[10]
- Вячаслаў Грыгараў (жнівень 2015 году — сьнежань 2016 году, в. а. у жніўні 2015 году — студзені 2016 году)[11][12]
- Юры Крот (2005 — жнівень 2015 году)[13][14]
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Матч апошняга тура найвышэйшай лігі 2020 году «Слуцак» — «Смалявічы» паводле згоды АБФФ гэтак і ня быў згуляны ў сувязі з пошасьцю каранавіруса ў табары «Слуцка».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Большой футбол возвращается в Слуцк (рас.) // Інфа-Кур’ер
- ^ В «Слуцке» вместо Караневского председателем клуба стал Бунос (рас.)
- ^ https://sfc-slutsk.by/publications/aleksandr-vyacheslavovich-brazevich-2022-08-31
- ^ ФК «Слуцксахар». Статистика минувшего сезона: от «горчичников» до бомбардиров, Інфа-Кур’ер (рас.)
- ^ 19-й чемпионат Беларуси Вторая лига. (рас.)
- ^ Слуцку сахар, Football.by. (рас.)
- ^ ФК «Слуцк» в этом сезоне будет играть в Солигорске, Regiony.by
- ^ «Гісторыя». ФК «Слуцак».
- ^ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (рас.) TUT.BY Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 28 лютага 2021 г.
- ^ Виталий Павлов официально возглавил «Слуцк» (рас.)
- ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера «Слуцка» (рас.)
- ^ Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером «Слуцка» (рас.)
- ^ ФК «Слуцксахар» перед стартом, Інфа-Кур’ер (рас.)
- ^ Юрий Крот покинул пост главного тренера «Слуцка» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт ФК «Слуцак» (рас.)