Вадзім Курловіч
Вадзім Курловіч (нарадзіўся 30 кастрычніка 1992 году, Мікашэвічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».
Вадзім Курловіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1992 (30 гадоў) Мікашэвічы, Беларусь | |
Рост | 175 см | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нафтан | |
Нумар | 25 | |
Моладзевыя клюбы | ||
2009 | Граніт Мікашэвічы | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 2013 2013 2014—2015 2015—2016 2016 2017—2019 2020—2021 2022 2023— |
БАТЭ → Віцебск (арэнда) → Дынама Берасьце (арэнда) Дынама Берасьце Слуцак Граніт Славія Мазыр Спадарожнік Шахцёр Петрыкаў Нафтан |
8 (0) 13 (4) 12 (1) 41 (4) 18 (0) 15 (0) 68 (7) 39 (4) 24 (10) 19 (0) |
Зборныя | ||
2012 | Беларусь (да 21) | 10 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Выхаванец мікашэвіцкага футболу, выступаў за дубль мясцовага клюбу «Граніт». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 году пачаў трапляць у асноўную каманду, аднак зачапіцца за асноўны склад ня здолеў.
У красавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Віцебск» да 10 сьнежня 2013 году[2]. У канцы ліпеня 2013 году арэнда ў «Віцебску» была датэрмінова скасаваная, а Курловіч аддадзены ў арэнду ў берасьцейскае «Дынама» да канца сэзону[3], дзе стала выступаў ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лютым 2014 году падпісаў паўнавартасны кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У ліпені 2015 году перайшоў у «Слуцак»[5]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6]. У студзені 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію»[7].
Дасягненьні Рэдагаваць
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012
Статыстыка Рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Слуцак | 9 | 0 | ||
2016 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 | |
Граніт | 15 | 0 | ||
Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 3 |
2018 | Першая ліга | 27 | 4 |
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ https://www.pressball.by/footballstat/vadim_kurlovich/
- ^ Вадим Курлович арендован «Витебском» у БАТЭ. «Прессбол»(рас.)
- ^ Вадим Курлович покинул «Витебск» и присоединится к «Динамо» из Бреста. «Прессбол»(рас.)
- ^ Денис Ковалевский и Вадим Курлович подписали контракты с брестским «Динамо». Football.by(рас.)
- ^ Вадим Курлович сменил брестское «Динамо» на «Слуцк»(рас.)
- ^ Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом»(рас.)
- ^ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со «Славией»(рас.)
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Профіль на сайце БАТЭ(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)