Ільля Бранавец

беларускі футбаліст

Ільля Бранавец (нарадзіўся 16 красавіка 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Слуцка».

Ільля Бранавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 красавіка 1990(1990-04-16)[1] (34 гады)
Рост 188 см
Вага 90 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2022 Слуцак 80 (0)
2014 Хваля 9 (0)
2024—4 Слуцак 20 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

З 2008 году пачаў выступаць за клюб «Слуцакцукар» (пазьней «Слуцак») у Другой лізе і прайшоў зь ім шлях да Найвышэйшай лігі. Спачатку быў адным з асноўных брамнікаў, потым стаў другім і трэцім брамнікам. З 2014 году, пасьля выхаду слуцкай каманды ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубль. У верасьні 2014 году да сканчэньня сэзону быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[3], дзе быў першым брамнікам, аднак ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У 2015 годзе вярнуўся ў «Слуцак» і зноў пачаў гуляць за клюбны дубль. У 2016 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў Артура Лясько і Канстанціна Рудзянка правёў пяць матчаў у Найвышэйшай лізе, пасьля чаго зноў абараняў колеры каманды ў дублі. У верасьні 2018 году згуляў яшчэ ў трох матчах у Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[4]. У сэзоне 2019 году, як і ў папярэдніх, быў другім брамнікам пасьля Барыса Панкратава, але пры гэтым пачаў часьцей прыцягвацца да пачатковага складу. У сьнежні 2019 году падпісаў новае пагадненьне з слуцкім клюбам[5]. Заставаўся другім брамнікам у 2020 годзе, у канцы сэзону выходзіў у стартавым складзе. У студзені 2021 году стала вядома, што Бранавец застаецца ў слуцкай камандзе[6].

У пачатку сэзону 2021 году чаргаваўся ў асноўным складзе зь Дзьмітром Харытонавым, зь лета саступіў месца ў складзе Арцёму Гамялько, з кастрычніка 2021 году вярнуўся ў першую адзінаццатку. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[7]. У сэзоне 2022 году быў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Слуцка» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[8], пасьля чаго ў лютым падпісаў новы кантракт з клюбам[9].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2016 Найвышэйшая ліга 5 –10
2018 Найвышэйшая ліга 3 –3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць