Андрэй Рум

беларускі футбаліст

Андрэй Рум (нар. 19 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».

Андрэй Рум
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 студзеня 2002(2002-01-19)[1] (22 гады)
Рост 180 см
Вага 75 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Слуцак 40 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у Лідзе, а на юнацкім узроўні выступаў за гарадзенскі «Нёман».

Гулец таксама навучаўся ў менскай Акадэміі АБФФ, пасьля заканчэньня якой у 2019 годзе трапіў у склад «Слуцку», дзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да першай каманды клюбу. Дэбютаваў за «Слуцак» 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 1 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Энэргетыка»-БДУ (2:0). Пасьля працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, а з 2022 году рэгулярна трапляў на лаўку запасных, зрэдку выходзячы на поле. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[2].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У сакавіку 2019 годзе знаходзіўся ў складзе зборнай на элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы, але на футбольную пляцоўку не выходзіў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць